Спорт22

Віталь Кутузаў: Думаю, будзе 1:1

У 2001 годзе форвард БАТЭ Віталь Кутузаў перайшоў у склад «Мілана».

Гэта адбылося пасля сустрэчы клубаў у Кубку УЕФА. Барысаўцы двойчы прайгралі, але нападаючы БАТЭ пакінуў добрыя ўражанні на апенінцаў.

Замацавацца ў складзе зорнага «Мілана» ў Кутузава не атрымалася. Аднак футбаліст абжыўся ў Італіі, пагуляў у многіх добрых клубах.

Цяпер «Мілан» у другі раз прыязджае да БАТЭ. У першай сустрэчы на «Сан-Сіра» гаспадары апынуліся мацней 2:0.

«Наша Ніва»: Віталь, як Вам першая гульня?

Віталь Кутузаў: Змагаліся хлопцы, біліся. Аднак прорва паміж камандамі ўсё ж занадта вялікая.

«НН»: У матчы ў адказ шанцы будуць?

ВК: Канечне, але малыя. Павінна ў адзінае скласціся вельмі многа фактараў, каб БАТЭ перамог. Гэта і шанцаванне, і поўная самааддача, і ўзаемавыручка. Трэба біцца. Але, паўтаруся, клубы аддзяляе вялікая адлегласць. І ў плане арганізацыі, і фінансаў.

«НН»: За каго больш перажывалі? Абе-дзве ж каманды Вам не чужыя.

ВК: Спакойна глядзеў футбол. Канечне, хацелася б, каб перамог слабейшы. Заўсёды падтрымліваю больш слабую каманду.

«НН»: А дзе болей знаёмых засталося?

ВК: У БАТЭ, відаць. Найперш трэнерскі штаб. Што да «Мілана», то там вялікая цякучка кадраў. Хаця знаёмыя ёсць і там. Але блізкіх кантактаў ні з кім не засталося.

«НН»: Летам былі размовы, што Вы маглі вярнуцца ў БАТЭ. На месцы Кежмана сябе не ўяўлялі падчас першай гульні?

ВК: Не, зусім. З канкрэтнай прапановай на мяне ніхто не выходзіў. Калі б нешта было, то можна было гаварыць. А так несур’ёзна. Канечне, мне здаецца, што я б мог дапамагчы БАТЭ.

«НН»: У Італіі ў любові да «Мілана» неяк адбіваецца, што прэзідэнтам клуба з’яўляецца прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі?

ВК: Адбіваецца ў тым плане, што гаспадаром клуба з’яўляецца ўплывовы чалавек. Гэта значыць, што нават у эканамічным плане ўсё будзе ў парадку. Я Берлусконі бачыў толькі аднойчы, калі ён наведваў базу. Звычайна прыёмы ладзіліся, калі я быў у стане зборнай. Ён прэзідэнт клуба, што пра яго маглі гаварыць. Канечне, з павагай і асцярожнасцю. Так заўсёды, незалежна ад таго, ці гэта прэм’ер-міністр, ці нехта іншы.

«НН»: Можа, паспрабуеце адгадаць вынік сустрэчы?

ВК: Мне хацелася, каб БАТЭ забіў у Мілане. На жаль, не атрымалася. Веру, што заб’юць у Мінску. Такім чынам, стаўлю на 1:1.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?9

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая перастане быць Канапацкай11

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

Палітык, які не браў удзелу ў выбарах, шматразова судзімы. Што вядома пра літоўца з прапагандысцкіх перадач БТ1

Караль Наўроцкі наклаў вета на атрыманне крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Ва ўрадзе незадаволеныя13

У раёне Нацыянальнай бібліятэкі мужчына выйшаў з дому на тры гадзіны і не вяртаецца ўжо трэці дзень2

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт22

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?9

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць