Эканоміка1212

Замежны доўг Беларусі падабраўся да катастрафічных 100% ад ВУП

ВУП у даляравым выражэнні скароціцца з леташніх 54 мільярдаў даляраў да ўсяго 33-35 мільярдаў.

ВУП расце, але даляр расце яшчэ хутчэй.

Белстат апублікаваў апошнюю статыстыку: валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-кастрычнік вырас на 7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года (бурныя апладысменты Усебеларускага народнага сходу) і склаў 216,8 трыльёнаў рублёў.

Значыць, ВУП за год складзе трохі больш за 300 трыльёнаў рублёў.

Гэта, у сваю чаргу, азначае, што па стане на пачатак 2012 года

ВУП у даляравым выражэнні скароціцца з леташніх 54 мільярдаў даляраў да ўсяго 33–35 мільярдаў сёлета (падзенне на 40% — настолькі ж рэкорднае, як і наша дэвальвацыя).

Афіцыйная статыстыка за 2011 год такога падзення не пакажа, бо гадавы ВУП у даляравым эквіваленце лічыцца на аснове гадавога сярэднеўзважанага курса рубля. Гэты курс значна ніжэйшы за рынкавы курс рубля: улады доўгі час трымалі курс Нацбанка нізкім. Для прыкладу, сярэдні афіцыйны курс рубля ў адносінах да даляра ў перыяд студзень – кастрычнік склаў 4 085.

Апошнія вядомыя нам лічбы замежнай запазычанасці — з лета. Валавы (г.зн. і дзяржаўны, і прыватны разам) замежны доўг Беларусі за першае паўгоддзе 2011 года павялічыўся на 4,7 млрд долараў, або 16,5%. На 1 ліпеня ён дасягнуў 33,1 млрд долараў. Можна меркаваць, што па выніках года, з улікам новых запазычанняў, ён дасягне прыкладна 35 мільярдаў даляраў.

Такім чынам,

ад пачатку 2011 года замежная запазычанасць Беларусі перасягне пагрозлівую рысу 100% ад ВУП. Асноўны цяжар выплат па ранейшых лукашэнкаўскіх пазычаннях прыпадае на 2012–2013 гады.
Яны могуць аказацца цяжкімі для дзяржаўнага бюджэту.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць