Улада11

Латвія не блакавала прыняцце санкцый на Чыжа

Латвія не блакіравала прыняцце санкцый у дачыненні да беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа, заявіў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Латвіі Яніс Сіліс 28 лютага.

«Мы палічылі, што гэта пытанне недастаткова прапрацавана і патрабуе далейшага абмеркавання, — адзначыў Сіліс. — Абмеркаванне працягнецца, і рашэнне, верагодна, будзе прынята ў наступным месяцы».

***

27 лютага ў Бруселі на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС у чорны спіс быў уключаны яшчэ 21 беларускі чыноўнік, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя і фінансавыя санкцыі.

Бізнесмен Юрый Чыж у гэты спіс не ўключаны. Паводле інфармацыі бельгійскага выдання EUobserver, менавіта з-за гэтага беларускага бізнесмена ўзніклі рознагалоссі сярод краін ЕС. У прыватнасці, выданне са спасылкай на свае крыніцы паведамляла, што Славенія лабіравала неўключэнне Чыжа ў спіс у сувязі з тым, што славенская кампанія Riko Group выйграла тэндар на будаўніцтва ў Мінску пяцізоркавага гасцінічнага комплексу «Кемпінскі» ў супрацоўніцтве з групай кампаній «Трайпл», што належаць Чыжу «. Кошт узвядзення комплексу перавышае 100 млн еўра.

У інтэрв’ю радыё «Свабода» 27 лютага міністр замежных спраў Славеніі Карл Эр’явец сказаў: «Славенія не магла пагадзіцца з тым, што ў гэты спіс быў дададзены ўсяго адзін бізнесмен, гэта значыць спадар Юрый Чыж». Славенія прытрымліваецца меркавання, што «санкцыі павінны быць ухваленыя, асабліва ў дачыненні да суддзяў і іншых афіцыйных асоб, цесна звязаных з рэжымам Лукашэнкі, але што пры гэтым важна захаваць такі ж падыход да ўсіх бізнесменаў».

28 лютага радыё «Свабода» паведаміла, што супраць мер у дачыненні да Чыжа на пасяджэнні Савета ЕС выступала і Латвія.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла на прэс-канферэнцыі ў Бруселі, што Савет ЕС мае намер разгледзець поўны спіс беларускіх прадпрыемстваў і бізнесменаў, да якіх могуць быць прыменены санкцыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць