Грамадства1212

Лукашэнка: Лекі для дзяцей да трох гадоў будуць бясплатнымі

А інвалідам 3-й групы будзе дадзена зніжка 50%.

Дзеці ва ўзросце да трох гадоў у Беларусі будуць бясплатна забяспечвацца лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, інваліды 3 групы — са зніжкай 50%. Такое рашэнне прыняў 11 сакавіка Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады.

Тэма забеспячэння грамадзян лекавымі сродкамі знаходзілася ў цэнтры ўвагі Лукашэнкі на нарадзе.

Ён нагадаў аб тым, што ў краіне пастаўлена задача да канца 2015 года выйсці на 50% забеспячэння насельніцтва лекамі беларускай вытворчасці. «Нядобра, калі мы дзве трэці і нават больш лекаў завозім з-за мяжы. Такім чынам, мы сёння неабароненыя ў гэтым важным напрамку», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржаве нятанна абыходзіцца як вытворчасць лякарстваў, так і іх імпарт.

«Што датычыцца наогул забеспячэння лекамі, то ўсе разумеюць: гэта вельмі нават не таннае мерапрыемства. Мы сёння, акрамя вытворчасці ўласных лякарстваў, што вельмі нятанна каштуе, імпартуем лекаў на паўмільярда долараў», — сказаў ён.

«Але трэба да гэтага дадаць, што і людзі ўвогуле ў нас прывыклі жыць па-савецку, забываюць аб тым, што ў нас ужо не тая краіна і ў нас сёння няма вуглевадароднай сыравіны,
няма іншых сыравінных рэсурсаў, якія Савецкі Саюз мог паставіць за мяжу і закупіць колькі хочаш лякарстваў. Хоць гэта таксама было марнатраўна, як потым высветлілася. Людзі ў нас здароўе не прывыклі цаніць, таму што яно бясплатнае, — лічыць Лукашэнка. — Так, лекі каштуюць пэўную цану,
але лечым мы людзей у большасці сваёй бясплатна».

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для таго, каб людзі падтрымлівалі сваё здароўе.

Па выніках нарады Лукашэнка прыняў рашэнне прадаставіць права на бясплатнае забеспячэнне дзяцей ва ўзросце да трох гадоў лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў. Гэта 402 назвы. Такое рашэнне дасць магчымасць значна падтрымаць сем’і, якія выхоўваюць дзяцей.

Як лічыць Мар’яна Шчоткіна, якія-небудзь злоўжыванні ў гэтым выпадку і праяўленні карупцыі немагчымы, паколькі такі парадак будзе распаўсюджвацца на ўсе сем’і, якія маюць дзяцей да трох гадоў.

Акрамя таго, на разгляд Лукашэнкі вынеслі прапанову аб прадастаўленні інвалідам 3 групы зніжкі на лекі ў памеры 30%.
На сённяшні дзень інваліды 1 і 2 групы маюць зніжку 90% на набыццё лекаў.

Аднак Лукашэнка прыняў рашэнне аб павелічэнні да 50% зніжкі інвалідам 3 групы на лякарствы па пераліку асноўных лекавых сродкаў для лячэння захворвання, якое прывяло да інваліднасці.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць