З Масквы. Блог Алеся Чайчыца9090

Улюблёныя словы ў беларускай мове: «пан»

Мяркуючы па ўсім, слова «спадар» як ветлівы зварот было вынайдзена беларускімі нацыяналістамі-сацыялістамі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзя.

У якасці лірычнага адступлення - трохі развагаў актыўнага карыстальніка беларускай мовы. Не прэтэндую на навуковасць ці ўвогуе нешта большае, чым проста побытавы погяд - але нават і ў мовазнаўстве ёсць рэчы, бачныя чавеку неўзброеным вокам. Лінгвісты-прафесіяналы - ласкава прашу выказвацца ;)

Для ветлівага зварота да чалавека мужчынскага полу ў беларускай мове спрадвеку існавала слова «пан». Зварот да замужняй дамы — «пані», да незамужняй — «панна». Да мноства людзей адначасова — «панства». Адчынім такі помнік сярэднявечнай беларускай мовы, як Статут Вялікага княства Літоўскага. На старонках гэтага дакументу мы ледзь не ў кожным артыкуле сустрэнем слова «пан».

Чаго мы там не сустрэнем ніводнага разу — гэта ўвайшоўшага ў наш лексікон выдуманага слова «спадар».

Так, слова «спадар» у гістарычных крыніцах па сутнасці не сустракаецца — сустракаецца слова «гаспадар» (у тым жа значэнні, што і сёння). Мяркуючы па ўсім, слова «спадар» як ветлівы зварот было вынайдзена і ўведзена ў выкарыстанне беларускімі нацыяналістамі-сацыялістамі на мяжы 19 і 20 стагоддзя, магчыма, як калька з расійскага «сударь».

Напэўна гэта звязана з тым, што слова «пан» у беларускіх грамадоўцаў-народнікаў мела нейкія негатыўныя класавыя ці нацыянальныя канатацыі. Якія цяпер, у пачатку 21 стагоддзя, перасталі быць актуальнымі, бо беларускі нацыянальны рух даўно перастаў быць сялянскім і лявацкім, а беларуская нацыянальная ідэя (прынамсі на ўзроўне вонкавай атрыбутыкі і кірунку думкі) даўно звярнулася таксама і да вялікалітоўскай традыцыі і да культурнай спадчыны нашай краёвай арыстакратыі.

Слова «пан» у сваёй мове не цураюцца і ніколі не цураліся ўкраінцы.
Пры тым, што гісторыя ўзаемадачынення ўкраінцаў з палякамі і з польска-беларуска-літоўскайкаталіцка-шляхецкай традыцыяй куды больш насычаная варагаваннем і кроўю, чым наша. Такі ж самы ветлівы зварот і ў літоўскай мове — «ponas».

Хтосьці скажа пра нібыта «прыжыласць» гэтага наватвора «спадар» — але па такой жа логіцы можна спаслацца і на дзяржаўныя акадэмічныя слоўнікі, дзе словы «шоў» і «ноў-хаў» пішуцца праз галосную «у» і дзе пры наяўнасці слова «радыё» існуюць словы «відэа» і «Токіа».

Беларуская мова мае патрэбу ва ўдасканаленні. Яе недастатковая ўжыванасць мае толькі адну ў дадзеным выпадку перавагу — гнуткасць і ўспрымальнасць да гэткага ўдасканалення. Пагатоў, слова «пан» ужо паспяхова існуе і выкарыстоўваецца ў рымска-каталіцкай літургіі ў тым жа сэнсе, што нямецкае «Herr» ці ангельскае «Lord».

А значыць —

далоў «спадара»! Даёш «пана»! :)

Каментары90

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць