Спорт22

«У хакеі за бойку вы атрымліваеце 5-хвілінны штраф, у Беларусі — 5 гадоў за маніфестацыю»

Праект рэзалюцыі ПА АБСЕ рэкамендуе адмовіцца ад правядзення ЧС па хакеі ў Беларусі

Праект рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая рэкамендуе Міжнароднай федэрацыі хакея адмовіцца ад правядзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у 2014 годзе ў Беларусі, будзе разгледжаны на сесіі ПА АБСЕ ў Манака 5–9 ліпеня.

Як паведамляе сакратарыят Парламенцкай асамблеі, больш як 60 парламентарыяў з 21 дзяржавы — удзельніцы ПА АБСЕ сталі сааўтарамі праекта рэзалюцыі, якая рэкамендуе адмовіцца ад правядзення чэмпіянату свету па хакеі на лёдзе ў 2014 годзе ў Беларусі ў тым выпадку, калі ўлады не вызваляць усіх палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца пад вартай.

Рэзалюцыя заклікае беларускія ўлады вызваліць і апраўдаць усіх палітычных зняволеных, а таксама паважаць вяршэнства закона, свабоду сродкаў масавай інфармацыі і свабоду перамяшчэння.

Праект рэзалюцыі настойліва заклікае ўрад у Мінску пакласці канец уціскам і пераследам у дачыненні да прафсаюзаў, незалежных СМІ і праваабаронцаў; адмяніць хатні арышт, накладзены на выпушчаных з турмаў палітычных зняволеных;
дазволіць правядзенне міжнароднага расследавання па сцвярджэннях аб катаваннях у турмах; дазволіць прадстаўнікам ПА АБСЕ наведваць палітычных зняволеных; вярнуцца да разгляду заявак на рэгістрацыю партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і няўрадавай праваабарончай арганізацыі «Вясна», якім неаднаразова было адмоўлена ў рэгістрацыі без належных падстаў.

«У хакеі за бойку вы атрымліваеце пяціхвілінны штраф, у Беларусі — пяць гадоў за мірную маніфестацыю, — заявіў Тоні Лойд (Вялікабрытанія).
— У перыяд, калі краіны робяць больш жорсткімі санкцыі да Беларусі, было б цалкам няправільна з нашага боку падарваць гэтыя намаганні і ўзнагародзіць рэпрэсіўныя паводзіны Мінска правядзеннем міжнароднага мерапрыемства і звязаным з іх фінансавым прыбыткам».

У 2010 годзе Лойд узначальваў місію АБСЕ па назіранні за выбарамі ў Беларусі, падчас якіх сотні пратэстуючых, уключаючы актывістаў апазіцыі і журналістаў, былі арыштаваныя, некаторыя з якіх знаходзяцца і зараз у турме. З 2010 года былі праведзены новыя арышты і вынесены прыгаворы, у тым ліку і ў дачыненні да вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога прыгаварылі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне ад уплаты падаткаў, звязанае з яго прафесійнай дзейнасцю ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

Парламенцкая Асамблея АБСЕ складаецца з 320 парламентарыяў з 55 дзяржаў Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Амерыкі. Асамблея дае платформу для міжпарламенцкай дыпламатыі, вядзе назіранне за выбарамі і ўмацоўвае міжнароднае супрацоўніцтва для выканання абавязацельстваў па палітычных, эканамічных і экалагічных пытаннях, а таксама бяспецы і правах чалавека.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе64

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць