Грамадства

На сесіі ПА АБСЕ будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі

Дэлегаты ХХI сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая адкрываецца сёння ў Манака, абмяркуюць у ліку іншых пытанняў сітуацыю ў Беларусі.

На сесіі будуць заслуханы два праекты рэзалюцыі па Беларусі. Адзін з іх прэзентуе беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім.

Як паведаміў 25 чэрвеня спікер ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка, афіцыйная рэзалюцыя «тычыцца развіцця новых відаў энергетыкі». «Другая рэзалюцыя — супраць нас, яна падрыхтавана брытанскімі парламентарыямі, мае аднабаковы і тэндэнцыйны характар. Мы хочам, каб яна не была прынята», — заявіў Андрэйчанка.

Нагадаем, праект альтэрнатыўнай рэзалюцыі быў распаўсюджаны 27 чэрвеня сакратарыятам ПА АБСЕ.

Дакумент рэкамендуе адмовіцца ад правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, калі ўлады не вызваляць усіх палітзняволеных.

Рэзалюцыя таксама заклікае афіцыйны Мінск паважаць вяршэнства закону, свабоду СМІ і перамяшчэння, спыніць пераслед актывістаў незалежных прафсаюзаў і праваабаронцаў, дазволіць правядзенне міжнароднага расследавання інфармацыі аб катаваннях у турмах, вярнуцца да разгляду заявак на рэгістрацыю партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і праваабарончага цэнтра «Вясна», якім неаднаразова ў гэтым адмаўлялі.

Паводле звестак сакратарыята Парламенцкай асамблеі, суаўтарамі праекта сталі больш як 60 парламентарыяў з 21 дзяржавы.

Гэты праект рэзалюцыі ўжо пракаментаваў старшыня верхняй палаты беларускага парламента Анатоль Рубінаў. Выступаючы 29 чэрвеня на закрыцці сесіі Савета Рэспублікі, ён сказаў: «Захад працягвае палітыку націску і санкцый у дачыненні да нашай краіны. Чарговую антыбеларускую рэзалюцыю еўрапалітыкі падрыхтавалі да разгляду на XXI сесіі ПА АБСЕ. <…> Такія правакацыйныя дзеянні патрабуюць ад нас не толькі спакою і вытрымкі, але і актывізацыі і ўзмацнення працы на міжпарламенцкіх і міжнародных пляцоўках».

У ПА АБСЕ ўваходзяць 320 парламентарыяў з 55 краін Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Амерыкі. Асамблея дае платформу для міжпарламенцкай дыпламатыі, вядзе назіранне за выбарамі і ўмацоўвае міжнароднае супрацоўніцтва для выканання абавязацельстваў па палітычных, эканамічных і экалагічных пытаннях, а таксама па бяспецы і правах чалавека.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць