Улада77

Bild am Sonntag: «Супраца сілавікоў працягвалася да вясны 2012»

Беларускія міліцыянты прысутнічалі пры разгоне нямецкіх антыядзерных дэманстрацыяў.

Як паведаміў у размове зь Bild am Sonntag (нядзельным дадаткам нямецкага выданьня Bild) прэсавы сакратар МУС Нямеччыны, афэра з падрыхтоўкай беларускіх сілавікоў нямецкімі паліцыянтамі працягвалася не да 2011 году, як паведамлялася раней, а да вясны 2012. Менавіта ў гэты час у Менску з адпаведнай місіяй знаходзіўся адказны чыноўнік нямецкай памежнай паліцыі.

Раней Bild і іншыя нямецкія СМІ пісалі, што сілавыя ведамствы ФРГ займаліся падрыхтоўкай беларускіх кадраў у пэрыяд паміж 2008 і 2011 гадамі. У прыватнасьці, паведамлялася, што трэнінгі на тэрыторыі Нямеччыны праходзілі каля ста супрацоўнікаў дзяржаўных структураў Беларусі.

Беларусы прысутнічалі ў якасьці назіральнікаў на разгоне нямецкіх антыядзерных дэманстрацыяў, дзе тамтэйшыя паліцыянты ўжывалі дубінкі, вадамёты і сьлезацечны газ. Таксама нямецкія паліцыянты правялі падрыхтоўку 400 беларускіх памежнікаў, прадстаўнікоў кіраўніцтва міліцыі і крыміналістаў на тэрыторыі Беларусі.

У Бундэстагу чакаюць тлумачэньня адносна гэтай афэры ад кіраўніцтва нямецкага МУС. Пра гэта заявіў сьпікер сацыял-дэмакратычнай парлямэнцкай фракцыі Міхаэль Гартман.
Паводле ягоных словаў, увесь гэты час вышэйшы заканадаўчы орган краіны ня быў праінфармаваны пра супрацу паміж нямецкімі і беларускімі сілавікамі належным чынам.

Трэба адзначыць, што першымі, хто забіў трывогу адносна супрацы былі нямецкія левыя на чале зь лідэрам партыі Грэгарам Гізі. Летась ён накіраваў адмысловы запыт ў фэдэральны ўрад, дзе надаў галоўную ўвагу падзеям 19 сьнежня 2010 і папрасіў расьсьледаваць, ці мела дачыненьне да падаўленьня тых масавых акцыяў пратэсту супраца паміж асобымі фармаваньнямі нямецкай паліцыі і беларускім АМАПам.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі2

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя2

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»8

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі2

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі2

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць