Эканоміка

«Уралкалій» і БКК будуць вызваленыя ад судовай адказнасці па іску спажыўцоў ЗША

Кампанія «Уралкалій» 20 верасня падпісала міравыя пагадненні з істцамі, якія прадстаўляюць прамых і ўскосных пакупнікоў хлорыстага калію ў ЗША, на 10 млн. долараў ЗША і 2,75 млн. долараў ЗША адпаведна.
Пагадненні набудуць моц пасля канчатковага ўхвалення федэральнага акруговага суда Паўночнай Акругі штата Ілінойс (ЗША). Пра гэта паведаміла прэс-служба расійскай кампаніі.

У верасні 2008 года амерыканскія спажыўцы хлорыстага калію падалі грамадзянскія антыманапольныя скаргі ў амерыканскія федэральныя суды супраць «Уралкалія» і «Беларускай калійнай кампаніі» (БКК, трэйдар прадукцыі кампаніі), а таксама іншых вытворцаў калію — «Беларуськалія», «Сільвініта», Potash Corp., Mosaic і Agrium. У скаргах сцвярджалася, што вытворцы хлорыстага калію з 1 ліпеня 2003 года ўстанаўлівалі цэны кошты на сваю прадукцыю ў парушэнне амерыканскага закона Шэрмана.

У адпаведнасці з заключанымі міравымі пагадненнямі, «Уралкалій» будзе вызвалены ад любой адказнасці, што датычыцца патрабаванняў істцоў. БКК таксама будзе вызвалена ад адказнасці, як і іншыя трэйдары прадукцыі «Уралкалія» і «Сільвініта» — Міжнародная калійная кампанія і Uralkali Trading SA.
У міравых пагадненнях «Уралкалій» не прызнае сябе вінаватым у парушэнні амерыканскага заканадаўства і лічыць, што такое ўрэгуляванне спрэчкі найлепшым чынам адпавядае інтарэсам кампаніі і дазволіць пазбегнуць працяглай і затратнай судовай спрэчкі.

«Уралкалій» — адзін з вядучых сусветных вытворцаў калію з доляй рынку прыкладна 20%. Вытворчыя актывы кампаніі ўключаюць пяць руднікоў і сем узбагачальных фабрыкаў, размешчаных у гарадах Беразнікі і Салікамск (Пермскі край). У галоўным вытворчым падраздзяленні кампаніі працуюць прыкладна 12.500 супрацоўнікаў. Акцыі і глабальныя дэпазітарныя распіскі ААТ «Уралкалій» абарачаюцца на біржавых пляцоўках ММВБ-РТС і LSE.

ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» — эксклюзіўны пастаўшчык калійных угнаенняў вытворчасці ААТ «Беларуськалій» і ААТ «Уралкалій» на замежныя рынкі. БКК створана ў 2005 годзе. Акцыянерамі кампаніі з’яўляюцца «Беларуськалій» (45%), Беларуская чыгунка (5%) і «Уралкалій» (50%). БКК з’яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком на сусветным рынку экспарту калійных угнаенняў, яго доля — 42% аб’ёму сусветнага рынку экспарту. У 2011 годзе БКК экспартавала 12,9 мільёна тон хлоркалію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць