Архіў

Засталіся толькі лічбы: 1915—2002

З польскай Познані, з той Познані, назоў якой пазначылі на другім паэтычным зборніку Францішка Багушэвіча «Смык Беларускі», прыйшла вельмі сумная для нас і моцна запозьненая для Беларусі вестка: 24 красавіка яшчэ пазамінулага году памёр у Хошчне апошні стрыечны Песьняроў унук Янка Тарчэўскі.

Гэта быў сьціплы і ўвадначас мудры ад прыроды чалавек з трошкі зажуранымі, як у яго слыннага дзядулі, вачыма. Зь іх праменілася заўсёдная беларуская шчырасьць, беларуская шляхетная цеплыня.

Нарадзіўся ён праз 15 гадоў пасьля сьмерці Францішка Багушэвіча, але шмат чаго чуў пра яго ад сваёй бабулі — роднай паэтавай сястры Ганны. Хлопчыкам ён ня раз гасьцяваў у Песьняровай жонкі Габці і ягонай дачкі Туні. Ведаў ён і Багушэвічавага сына Тамаша. Ня раз забаўляўся з родным Песьняровым унукам Тобам-Франакам. Янкаў татусь, таксама Ян, Янак, які ўзяў сабе за жонку паэтаву пляменьніцу, быў вялікім сымпатыкам Багушэвічавага таленту — дзе толькі мог, пашыраў ягоную творчую спадчыну. Гэтае замілаваньне Багушэвічавай постацьцю перадалося і Янку меншаму, з малых гадоў. Ён са шляхетнай элеганцыяй гаварыў на нашай мове. Ведаў і шанаваў усю дзядулеву спадчыну...

Шукаючы якіхсьці Багушэвічавых сьлядоў, ягоных крэўных, пра Тарчэўскага я пачуў у Ашмяне. Неўзабаве на шчасьлівым часе мы зь ім спаткаліся ў Вільні, куды ён прыехаў з Польшчы на гасьціну да сваякоў, а затым і ў Менску. Гэта былі незабыўныя, сардэчна даверлівыя стрэчы. Кожнае слова Тарчэўскага, кожная ягоная згадка пра Багушэвіча былі для мяне і для ўсёй нашай беларускай грамады нібы зазіркам за шырму невядомасьці, нябыту...

Тады ж, пры першай стрэчы, дзядзька Янка прывёз і перадаў мне некалькі фотаарыгіналаў Багушэвічаў. Сярод іх здымак з 1863 г.

З тае пары мы зь дзядзькам Янкам пачалі стала ліставацца. Я закідаў яго сваімі пытаньнямі, а ён адпісваў на іх, як мог, вычэрпваючы з сваёй памяці ўсё, што толькі ведаў пра Багушэвічаў. Між іншым, усе яго лісты вартыя абнародаваньня: у іх жыве Багушэвічаў дух. Пасьля мы зь ім сустракаліся яшчэ не адзін раз. Прыяжджаў ён у Вільню, у Ашмяны да сваіх крэўных — Тарчэўскіх ды Родзевічаў. Не прапускаў нагоды наведаць і мяне ў Менску. Я змог нават запрасіць яго на нашую тэлевізію. У тэлевізійных фондах павінен быць гэты запіс, калі там даражаць сваёй гісторыяй. Што ж да мяне, я маю копію таго запісу.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Уладзімер Содаль

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць