Грамадства11

Славацкі дыплямат: Гандляваць зь Беларусьсю гэтак жа цяжка, як з Кітаем

У сераду з нагоды дзяржаўнага сьвята Славаччыны Дня — сьвятых Кірыла і Мяфодзія — прайшла прэс‑кафэрэнцыя часовага паверанага гэтай краіны Любаміра Рэгака.

У сераду з нагоды дзяржаўнага сьвята Славаччыны Дня — сьвятых Кірыла і Мяфодзія — прайшла прэс‑канфэрэнцыя часовага паверанага гэтай краіны Любаміра Рэгака. Ад 1 ліпеня Славаччына прадстаўляе ў нашай краіне інтарэсы Партугаліі — апошняя старшынюе цяпер у ЭС, але ня мае ў Менску прадстаўніцтва.

Таваразварот між Беларусьсю і Славаччынай летась склаў 140 млн даляраў, сёлета ён павялічыўся на 51%. З Славаччыны ў Беларусь экспартуюць машынныя запчасткі, лічыльнікі, шыны, насосы, у адваротным кірунку ідуць нафтапрадукты, калійныя ўгнаеньні, трактары, халадзільнікі.

Сп.Рэгак лічыць, што не наладжаныя культурныя адносіны. Так, летась у Менск і Берасьце прыяжджала мастацкая выстава «Славаччына ў XVI‑XIX ст.», а вось беларусы нічога падобнага так і не зрабілі. Налета ў БДУ плянуецца адкрыцьцё катэдры славацкай мовы. Між іншым, цягам прэс‑канфэрэнцыі сп. Рэгак размаўляў на выдатнай беларускай мове.

Рэгак заявіў, што славацкае пасольства будзе рабіць усё магчымае, каб наладзіць дыялёг між Эўропай і беларускімі ўладамі, рабіць усё магчымае для паляпшэньня палітычнага клімату ў краіне. Закрануў ён і пытаньне пазбаўленьня Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў: «Кепска, што беларускі бок зьмірыўся зь іх стратай. Любыя зрухі да лепшага ў пытаньні абароны правоў працоўных, прымусяць Эўракамісію пачаць адваротны працэс. Гэта ня выгадна нікому. Гадзіну таму я размаўляў з адным славацкім прадпрымальнікам, які займаецца бізнэсам у Беларусі. Цяпер яму даводзіцца плаціць павышаныя кошты на славацкай мытні. Гандляваць зь Беларусьсю цяпер таксама цяжка, як з Кітаем».

Сп.Любамір выказаў спадзеў, што найбліжэйшым часам у Беларусі запрацуе прадстаўніцтва Эўракамісіі. Таксама ён закрануў пытаньне візаў, з 1 студзеня 2008 г. Славаччына далучаецца да шэнгенскай зоны. Рэгак сказаў: «Не лічу, што гэта неяк нэгатыўна адаб’ецца на нашых адносінах. Увогуле, я лічу візы перажыткам мінулага і раблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб зьмякчыць візавы рэжым».

Дарэчы, 5 ліпеня ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены з нагоды славацкага нацыянальнага сьвята — Дня Кірылы і Мяфодзія — пройдуць набажэнствы па‑славацку і на латыні. Удзел у службах возьме апостальскі нунцый Марцін Відавіч.

Зьміцер Панкавец

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію4

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

Усе навіны →
Усе навіны

«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы9

Ціханоўская назвала прызначэнне Коўла «абнадзейваючым крокам»8

У «Народнай Грамадзе» разборкі — у Спарыша забралі пасаду генеральнага сакратара, ён не згодны11

У цэнтры Полацка бегалі людзі са сцягам Расіі і імперскім трыкалорам 57

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»65

Пра беларускі гурт Soyuz больш ведаюць замежнікі, чым суайчыннікі14

Украінская ракета «Фламінга» ў нечым лепшая за амерыканскія «Тамагаўкі» 42

«Мы заўсёды лічылі сябе старажыламі». Аналіз ДНК паказаў, што сям’я з Германіі жыве ў сваёй вёсцы ўжо тры тысячы гадоў1

«Ідэя ўзнікла пасля званка выбаршчыцы». Беларуская дэпутатка стварыла сайт з тысячамі магіл5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію4

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць