Грамадства11

Палата прадстаўнікоў будзе эканоміць электрычнасьць

У мэтах выканання дырэктывы прэзідэнта № 3 дэпутаты прапануюць замяніць свяцільні ў Палаце прадстаўнікоў на энергазберагальныя

У мэтах выканання дырэктывы прэзідэнта аб эканоміі і ашчаднасці дэпутаты прапануюць замяніць усе свяцільні ў Палаце прадстаўнікоў на энергазберагальныя.

«Такія рэчы, нягледзячы на тое што гэта кропля ў моры, неабходна зрабіць у нашым будынку пачынаючы з Авальнай залы і заканчваючы ўсімі працоўнымі кабінетамі», — заявіў старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Вадзім Папоў 10 ліпеня на пасяджэнні камісіі.

Паводле яго слоў, пры выкананні дырэктывы галоўнае пытанне заключаецца ў тым, каб «вывесці паказчыкі эканоміі ў лік галоўных паказчыкаў працы ў народна‑гаспадарчым комплексе». В.Папоў зазначыў, што пакуль у Беларусі ёсць адзін абагульнены паказчык — гэта энергазберажэнне, а такія паказчыкі, як матэрыялаёмістасць, ёмістасць ВУП, — «знаходзяцца ў ценю». «Задача дэпутацкага корпуса ў выбарчых акругах — сачыць, як будуць распрацоўвацца дакументы для выканання дырэктывы і як меры дырэктывы будуць рэалізоўвацца на практыцы», — сказаў В.Попоў.

Парламентарый зазначыў, што адной з мер па выкананні палажэнняў дырэктывы з’яўляецца пераход на мясцовыя віды паліва. Пры гэтым ён падкрэсліў: «Дэпутаты павінны быць падрыхтаваныя да той крытыкі, якая ўжо з’яўляецца на старонках прэсы, асабліва апазіцыйнай, аб тым, што мясцовыя віды паліва не будуць больш таннымі, чым пакупныя». Мясцовыя віды паліва набываюцца за «нашы сродкі, якія кожны працоўны калектыў можа знайсці», сказаў дэпутат. Калі б выкарыстанне дроў, пілавіння і торфу не было выгадным, дык, напрыклад, Швецыя не пайшла б па такім шляху, а набывала нафту, газ і іншыя крыніцы энергіі, упэўнены ён.

«Не павінна складвацца ўражанне, што прэзідэнт і ўсе мы будзем заклікаць народ да вяртання ў пячорны век, да лучыны, — сказаў В.Папоў. — Гэта новыя тэхналогіі, якія дазволяць адносную эканомію на прадукцыю, што вырабляецца».

В.Папоў звярнуў ўвагу на тую акалічнасць, што прыблізна 50% ВУП ідзе на экспарт. «Энергазберажэнне — гэта пытанне канкурэнтаздольнасці, — падкрэсліў парламентарый. — Мы павінны вырабляць якасную прадукцю, якую мы маглі б рэалізаваць без стратаў для прадпрыемстваў».

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак3

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак3

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць