Грамадства

Пракуратура папярэдзіла брэсцкую актывістку АГП Аліну Літвінчук

Ёй заявілі пра недапушчальнасць супрацоўніцтва з Радыё Рацыя.

Берасьцейская абласная пракуратура вынесла папярэджаньне за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі актывістцы АГП Аліне Літвінчук.

Спадарыня была выкліканая ў пракуратуру, дзе ёй уручылі папярэджаньне: «Мяне папярэдзілі пра недапушчальнасьць супрацы з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі без акрэдытацыі.

Сказалі, што выявілі быццам бы нейкія артыкулы на „Радыё Рацыя“, якія пісала я.
Аднак я ім сказала, што ні зь якімі замежнымі СМІ не супрацоўнічаю, і папрасіла прад’явіць доказы, што я пісала для сайту „Радыё Рацыя“. Але мне паказалі толькі нейкія раздрукоўкі артыкулаў з інтэрнэту. Сказалі, што была пракурорская праверка, якая і пацьвердзіла, што артыкулы мае. Аднак з дакумэнтамі тае праверкі мяне ніяк не азнаёмілі».

Дзяўчына кажа, што ня лічыць сябе ў нечым вінаватай і плянуе абскарджваць папярэджаньне:

«Я думаю, што такім чынам на мяне хочуць паўзьдзейнічаць, ці запалохаць мяне, за маю дзейнасьць на пасадзе міжнароднага сакратара моладзевай арганізацыі АГП.
Я ня думаю пакідаць гэта так, абавязкова буду абскарджваць папярэджаньне. Бо зусім не патлумачана, якое дачыненьне маюць тыя публікацыі менавіта да мяне».

Аліна Літвінчук кажа, што плянуе таксама напісаць скаргу на супрацоўнікаў міліцыі і пракуратуры

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г2

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў2

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г2

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць