Тэатр66

Міліцыя сарвала спектакль Свабоднага тэатра «Родныя і блізкія»

Пра гэта сайту charter97.org распавяла менеджэр Свабоднага тэатра Святлана Сугака. У адрозненне ад сваіх папярэдніх візітаў, міліцыянты не проста перапісалі пашпартныя дадзеныя акцёраў і гледачоў, але і патрабавалі ад іх пакінуць памяшканне, у якім праходзіла прадстаўленне.

«Прыйшлі чацвёра міліцыянтаў — Цімур Кісель, Ігар Качук, Анатоль Казак і Зміцер Белы. Перапісалі пашпартныя дадзеныя і ўсіх выгналі на вуліцу. Яны спаслаліся на распараджэнне начальства і растлумачылі, што памяшканне нібыта не прызначана для правядзення спектакляў», — сказала Святлана Сугака.

Міліцыянты таксама выклікалі гаспадара дома, у якім праходзяць прадстаўленні Свабоднага тэатра. Яму паведамілі пра скаргі, якія нібыта паступаюць ад суседзяў, а таксама задалі пытанні аб прычынах пераабсталявання памяшкання.

Аднак, убачыўшы, што ў гаспадара дома ёсць усе неабходныя для перапланіроўкі дакументы, супрацоўнікі міліцыі праз некаторы час сышлі.

На працягу апошняга года супрацоўнікі міліцыі ўжо неаднаразова наведвалі спектаклі Свабоднага тэатра, аднак раней яны абмяжоўваліся перапісваннем пашпартных дадзеных гледачоў і акцёраў.

«Сёння Свабодны тэатр адкрыў тэатральны сезон спектаклем „Родныя і блізкія“, але ўлады не могуць глядзець спакойна на існаванне незалежнага тэатра, таму вырашылі ў чарговы раз сапсаваць свята гледачам і акцёрам. Мяркую, наступная Шнобелеўская прэмія міру будзе ўручаная Аляксандру Лукашэнку за пераслед тэатра», — сказаў кіраўнік тэатра Мікалай Халезін у інтэрв'ю charter97.org.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы12

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі13

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы12

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць