Улада99

За адмову здаваць экзамен па ідэалогіі — крымінальная справа

У Дзяржаўным памежным камітэце рыхтуецца суд над маёрам Аляксеем Касцюкова. У пачатку верасня ў Смаргонскай пагранатрадзе прымалі штогадовыя залікі па ідэалагічнай працы і тактыцы памежнай службы. Супрацоўнік 3-га аддзела службы аператыўнай дзейнасці маёр Касцюкоў ад праходжання залікаў адмовіўся.

9 лістапада ў яго канчаецца кантракт, які ён вырашыў не працягваць. Маёр ужо прайшоў атэстацыйную камісію перад звальненнем, якая дазволіла яму звольніцца, і збіраўся спакойна пакінуць шэрагі памежнікаў. Ад выканання сваіх службовых абавязкаў Аляксей Касцюкоў не адмаўляўся, але заліку па ідэалогіі вырашыў праігнараваць. За што атрымаў строгую вымову ад камандзіра.

Здавалася б, на гэтым непрыемнасці для афіцэра, які сабраўся на дэмбель, павінны былі скончыцца. Аднак праз два тыдні пасля інцыдэнту камандзір вайсковай часці 2044 палкоўнік Ляўда распачаў супраць маёра Касцюкова крымінальную справу. Маёра абвінавацілі ў здзяйсненні воінскага злачынства — артыкул 438, ч.1 Крымінальнага кодэкса.

Справу перадалі ў Следчы камітэт. Маёра ўжо некалькі разоў выклікалі на допыты. Паказанні на Касцюкова даў яго непасрэдны начальнік — начальнік службы аператыўнай дзейнасці маёр Страпко.

У маёра Страпко пастаянна ўзнікалі канфлікты з падначаленым — маёрам Касцюкова. Апошні крытыкаваў дзеянні Страпко.

Маёр Касцюкоў пакуль устрымліваецца ад каментароў. Ён лічыць сябе абсалютна невінаватым і кажа, што яму хочуць адпомсціць за звальненне з пагранкамітэта і крытыку на адрас маёра Страпко.

У маёра Касцюкова двое маленькіх дзяцей.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць