Усяго патроху1818

Іспанка заспявала «Пагоню» па-беларуску — відэа

Ангела Эспіноса ніколі не была ў Беларусі, а беларускую мову вывучыла самастойна.

Запісаць на відэа «Пагоню» Максіма Багдановіча яна вырашыла пад уплывам свайго віртуальнага сябра з Беларусі, прадпрымальніка Алеся Мазаніка. Алесь — уладальнік крамы беларускіх тавараў Imbryk.by Інтэрнэт-грамадзе вядомы таксама і тым, што дабіўся пакарання для кіроўцы аўтобуса, які вывесіў у кабіне расійскі сцяжок.

Ангела Эспіноса вывучыла беларускую мову ўсяго за 9 месяцаў, хоць ніколі не была ў нашай краіне. Зацікавілася Беларуссю пасля выбараў 2010 года. А пасля зразумела, што нашая мова і культура цікавейшая за нашую палітыку. Дзяўчына жыве ў іспанскім горадзе Гранада, дзе вывучае славянскую філалогію. Апроч беларускай, яна добра ведае польскую, украінскую і рускую мовы.

Ангела вядзе спецыяльны блог «Іншаземка, якая піша па-беларуску». Сярод планаў на 2014 год Ангела пазначыла: «Я хачу ШМАТ пісаць, і па-беларуску таксама. Трэба займацца літаратурай, мовазнаўствам, здаць сесіі і атрымаць працу ў аэрапорце на лета. І, канечне, займацца беларускай справай».

Раней Ангела Эспіноса праславілася ў беларускім інтэрнэце выкананнем «Малітвы» на словы Янкі Купалы.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе68

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць