Культура2727

Карлсан загаварыў па‑беларуску

«Мы пастараліся зрабіць Карлсана беларускім, не такім рудым, як у расейскім варыянце, паглядзім, што выйдзе», — сьмяецца адна з аўтарак праекту Настасься Мацяш.

Да стагодзьдзя знакамітай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн група энтузіястаў выдала па‑беларуску адзін з самых яе вядомых твораў «Малы і Карлсан‑з‑даху».

Пра гісторыю выданьня казкі пра Карлсана на беларускай мове распавяла адна з ініцыятарак праекту Настасься Мацяш. «Гэта даўняя гісторыя. У мяне падрастае сын, і ўвесь час паўстае пытаньне, што б яму людзкага пачытаць па‑беларуску», — распавяла спн. Мацяш. На яе думку, гэта праблема ўсіх маладых беларускамоўных бацькоў. Ідэю распачаць выпуск сусьветнай дзіцячай клясыкі па‑беларуску падтрымалі Алесь Яўдаха і Аляксандра Макавік. Карлсана абралі першым з розных прычынаў.

«Найперш — гэта ўдалы момант, каб годна адзначыць стогадовы юбілей цудоўнай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн» — тлумачыць Н. Мацяш. Такім чынам мы хацелі пазнаёміць сваіх дзетак з культавым героем, на чыіх прыгодах узгадаваліся ня толькі самыя, але й нашы бацькі, кажа яна.

Але найперш, на думку аўтараў ідэі, выхад сусьветнавядомага твору па‑беларуску стане сыгналам для беларускага культурнага асяродку.

«Мы можам такім чынам актывізаваць творчы працэс у Беларусі» — упэўненая Настасься Мацяш.

Яна ўпэўненая, што новая кніга стане выдатным падарункам для дзяцей:

«Мы найперш паставілі пытаньне, каб гэта была якасная кніга з добрымі ілюстрацыямі, у цьвёрдай вокладцы». Парупіліся выдаўцы і пра захаваньне аўтарскіх правоў.

«Малы і Карлсан‑з‑даху» аздоблены малюнкамі мастачкі Марыны Рудзько, а пераклаў казку Юрась Жалезка. Рэдактарам перакладу выступіў Лявон Баршчэўскі. Афіцыйная прэзэнтацыя кнігі адбудзецца праз некалькі тыдняў.

Каментары27

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць