Грамадства2525

Эксперыментальны суперсучасны трамвай выйшаў на лінію ў Наваполацку

Сёння ў Наваполацку на лінію выйшаў суперсучасны эксперыментальны трамвай, распрацаваны і выраблены сталічным «Белкамунмашам».

Як паведаміла начальніца ўчастка эксплуатацыі рухомага саставу НТКУП «Трамвайны парк» Алена Цыхелашвілі, такіх вагонаў у беларускіх гарадах з трамвайных рухам яшчэ не эксплуатавалі. Пасля доўгага перыяду пусканаладачных работ найноўшая мадэль аднасекцыйнага паўнізкападлогавага трамвайнага вагона нарэшце адправілася з пасажырамі па адзіным у горадзе маршруце. Гэтая распрацоўка можа не толькі стаць асновай рэйкавага электратранспарту Беларусі, але і забяспечыць «Белкамунмаш» добрымі экспартнымі замовамі.

Мадэль БКМ-802 з'яўляецца недарагой альтэрнатывай трохсекцыйнаму хуткаснаму трамваю вялікай умяшчальнасці БКМ-843 і прызначаная для эксплуатацыі на маршрутах з невысокім пасажырапатокам у невялікіх гарадах. Даўжыня вагона складае 15,5 м, агульная ўмяшчальнасць разлічана на 165 чалавек: сядзячых месцаў — 28 (у тым ліку 4 — для пасажыраў з абмежаванай мабільнасцю), стаячых — 137, а таксама адно месца ў сярэдзіне салона — для дзіцячай або інваліднай каляскі з сістэмамі фіксацыі і абвяшчэння кіроўцы.

«Унутры ўсюды электроніка: устаноўленыя сінхранізаваныя візуальная і акустычная інфармацыйныя сістэмы для пасажыраў, тэрмарэгулятар у салоне і кандыцыянер — у кабіне кіроўцы. Асвятленне святлодыёднае. Для пасажыраў зручная канструкцыя з нізкай падлогай ў сярэдзіне вагона, якая палягчае пасадку/высадку. Вагон добра разганяецца і плаўна тармозіць. Паглядзім, як ён праявіць сябе ў працэсе актыўнай эксплуатацыі, асабліва ў першыя тры гарантыйная гады. Гэты трамвай разам з яшчэ двума вагонамі будзе абслугоўваць лінію днём», — патлумачыла Алена Цыхелашвілі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак3

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак3

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць