Свет55

Ва ўсёй Польшчы апазіцыя пратэставала супраць спробы PiS-а ўзяць пад кантроль Канстытуцыйны суд

Па ўсёй Польшчы прайшлі мітынгі і пікеты ў абарону дэмакратыі, якой, на думку арганізатараў — Камітэта ў абарону дэмакратыі — пагражаюць дзеяньні цяперашніх уладаў.

«Незалежнасьць Канстытуцыйнаму Суду!» — скандавалі каля будынка Сойма ў Варшаве некалькі тысяч чалавек. На думку ўдзельнікаў дэманстрацый, партыя «Права і справядлівасьць», якая мае большасьць у парлямэнце спрабуе абмежаваць паўнамоцтвы Суда для таго, каб мець магчымасьць кіраваць краінай без усялякіх абмежаваньняў.

«Дэмакратыя гэта як паветра, а ў нас хочуць яе зараз забраць. Хутка пачнём задыхацца. Адна, дзьве ці тры дэманстрацыі не зьменяць палітыку кіруючай партыі. Таму трэба вытрымаць даўжэй», — сказала на мітынгу ў Варшаве польская рэжысёрка Агнешка Холанд.

Пікеты і мітынгі прайшлі больш чым у 20 гарадах Польшчы, а таксама ў ЗША, Бэльгіі, Японіі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Партугаліі.

Удзельнікі акцый пратэсту, а таксама большасьць апазыцыйных палітыкаў лічаць, што «Права і справядлівасьць» блякуе працу Канстытуцыйнага суду, не згаджаючыся прывесьці да прысягі судзьдзяў, выбраных папярэднім парлямэнтам.

У сваю чаргу кіруючая партыя сьцьвярджае, што яны былі абраныя з парушэньнем закона і таму парлямэнт новага скліканьня выбраў новых судзьдзяў, якіх, у сваю чаргу, да працы не дапускае дзейны старшыня Канстытуцыйнага суду.

Ніводзін з бакоў ня мае намеру саступаць, прапаноўваючы сваю трактоўку нормаў Канстытуцыі адносна сытуацыі, якая склалася, таму часьцей за ўсё сытуацыю вакол Канстытуцыйнага суду ў Польшчы на сёньняшні дзень называюць патавай.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць