Грамадства

Тарасу Аватараву перавыстаўлена абвінавачанне

29-гадоваму жыхару Наваполацка Тарасу Аватараву, судовыя слуханні па справе якога праходзяць у судзе Фрунзенскага раёна Мінска, 25 красавіка перавыстаўлена абвінавачанне.

Сутнасць абвінавачання і пакаранне, якое яму пагражае, не змяніліся. Аватараву па-ранейшаму ставяцца ў віну незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховага прыстасавання на аснове асколачнай гранаты, якую ён набыў ва Украіне, перавозіў па тэрыторыі Украіны і Беларусі, схаваў у сваіх асабістых рэчах пры перасячэнні беларускай мяжы і захоўваў пры сабе да моманту затрымання 26 лістапада 2015 года на чыгуначным вакзале Мінска (ч. 2 арт. 295 КК). Аватараў таксама абвінавачваецца ў незаконным перамяшчэнні (кантрабандзе) выбуховага прыстасавання праз мытную мяжу Беларусі (ч. 2 арт. 228 КК у рэдакцыі закона ад 2012 года).

У той жа час, як патлумачыў журналістам дзяржабвінаваўца Аляксандр Мірончык, са складу абвінавачвання ў частцы кантрабанды выключана адна з кваліфікуючых прыкмет, а менавіта тое, што Аватараў пры перасячэнні мытнай мяжы не задэклараваў свой «груз». Дэклараванне выбуховых прыстасаванняў не прадугледжана — яны наогул забаронены да перамяшчэння праз мяжу.

Раней гаворка ішла пра магчымую перакваліфікацыю Аватараву абвінавачання з ч. 2 арт. 228 КК на арт. 333-1 КК. Цяпер жа гаворка ідзе аб незаконным перамяшчэнні праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржмяжу Беларусі «агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў». Максімальнае пакаранне за гэта злачынства — сем гадоў пазбаўлення волі, столькі ж, колькі па ч. 2 арт. 228 КК.

Аднак злачынства было ўчынена Аватаравым да ўваходжання новага артыкула КК у дзеянне. Для таго каб падсудны змог азнаёміцца з новым абвінавачаннем, у судзе абвешчаны перапынак да 3 мая.

Тарас Аватараў (да 2011 года — Тарас Поспіх) быў затрыманы ў Мінску раніцай 26 лістапада. Пры вобыску ў яго былі знойдзены маска з прарэзамі для вачэй, два пашпарты, самаробнае выбуховае прыстасаванне на аснове асколачнай гранаты, сігнальны пісталет, падобны на ПМ, электронныя носьбіты, чорна-чырвоны сцяг, а таксама даведка аб удзеле ў антытэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Украіны ад імя «Правага сектара». У момант затрымання на падазроным была армейская бронекамізэлька.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць