Грамадства2121

Да канца года па ўсёй Беларусі плануюць падняць цэны на праезд

У Беларусі збіраюцца павысіць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце. Білет на адну паездку, як чакаецца, падаражэе на 5 капеек. Пра гэта TUT.BY паведамілі крыніцы, звязаныя з «Мінсктрансам» і аблтрансами.

— Павышэнне кошту праезду плануецца па ўсёй рэспубліцы на адну і тую ж суму — 5 капеек. Што ў Віцебску, што ў Брэсце, што ў Полацку, — распавёў гендырэктар «Віцебскаблаўтатранса» Васіль Дзятлаў. — Думаю, што да Новага года цэны падымуцца.

Гэтую інфармацыю таксама пацвердзіў гендырэктар «Брэстаблаўтатранса» Ананій Хвасцюк.

— Пытанне павышэння кошту праезду ў грамадскім транспарце на 5 капеек разглядаецца, але яно пакуль не вырашанае. Гэта будзе вырашаць Мінюст. Мы чакаем, што ў снежні павысім кошт праезду, але дакладную дату сказаць не магу, — удакладніў Ананій Хвасцюк. — Нам неабходна большае павышэнне тарыфаў, але многае залежыць ад плацежаздольнасці насельніцтва, таму стрымліваюць павелічэнне кошту праезду.

Па словах Хвасцюка, у абласных цэнтрах кошт праезду пасля павышэння складзе 45 капеек.

У Мінску маюць намер падняць на 5 капеек цэны на праезд у наземным грамадскім транспарце, так і ў метро. Такім чынам, паездка ў сталічным наземным грамадскім транспарце будзе каштаваць 55 капеек, а ў метро — 60.

Пры гэтым праязныя, як чакаецца, у сталіцы падаражэюць на 5%. Акрамя таго, «Мінсктранс» таксама збіраецца ўвесці праязныя на суткі і двое сутак.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць