Меркаванні3535

Святлана Калінкіна: Ужо прайгралі, можна не страляць

У жывым эфіры радыё «Спутник» распінаецца сенатар Сяргей Гайдукевіч. Беларускі МЗС, маўляў, стаміўся казаць усім, што вучэнні «Захад-2017» нікому не пагражаюць, але нас ніхто не чуе. Ай-ай, ой-ой! Наўкол падвойныя стандарты, наўкол ворагі! Каму і што мы даказваем?! Як так? Чаму так?..

Сапраўды, чаму так? Бо і МЗС не адну заяву зрабіў, і Мінабароны, і асабіста Аляксандр Лукашэнка… Вось толькі нікога пераканаць не змаглі.

Тлумачу Сяргею Іванавічу Гайдукевічу. І МЗС. І Лукашэнку, чаму так.

Тлумачэнне вельмі простае. Яно крыецца ў простым і вельмі непапулярным у беларускіх палітычных рэаліях слове «рэпутацыя». У беларускіх афіцыйных асоб (пачынаючы з галоўнага) і іх тлумачальнікаў такая рэпутацыя, што любы разважны чалавек паслухае, але зробіць і падумае наадварот. І гэтую сітуацыю не выправіць ні ўказам, ні загадам, ні закупкай самай сучаснай тэхнікі, ні нават расстрэламі.

Менавіта таму ў вучэннях «Захад-2017» мяне не вельмі цікавіць, што і куды будзе страляць. Мяне цікавіць, як беларускія ўлады маюць намер выйграваць ва ўмовах сучаснай вайны. Гэта значыць, калі працуюць не толькі прылады і радары, але калі тэрыторыя апрацоўваецца інфармацыйна і ідэалагічна.

У гэтым сэнсе разгром наша армія пацярпела яшчэ да пачатку вучэнняў. Аб негатовасці да сучаснай вайны, аб неразуменні ўмоў, у якіх яна вядзецца, аб уласнай бездапаможнасці абвясціў на брыфінгу з нагоды маючых адбыцца вучэнняў «Захад-2017» начальнік Генштаба генерал-маёр Алег Белаконеў, калі адстраляўся нарыхтаванай прамовай і… адмовіўся адказваць на пытанні журналістаў.

Па сутнасці, генерал прадэманстраваў поўную і безумоўную капітуляцыю.

Скажу больш, поўная капітуляцыя закладзеная ў самім беларускім заканадаўстве на выпадак увядзення надзвычайнага і ваеннага становішча. Таму што закон прадугледжвае спыненне працы ўсіх СМІ, акрамя тых, якія ўпаўнаважыць дзяржава. Плюс да гэтага, заканадаўствам прадугледжанае блакаванне інтэрнэту.

Як можна было прымаць такія законы пасля ўкраінскіх падзей? Бо ўвесь свет зразумеў, што толькі шматлікія СМІ, грамадскія ініцыятывы, сацсеткі, відавочцы, энтузіясты дазволілі Украіне выстаяць, мабілізавацца, апрануць-абуць войска, перамагчы спачатку інфармацыйна, а потым ужо і ва ўзброеным канфлікце.

Як можна было пасля Украіны дадумацца да рашэння аб неабходнасці інфармацыйнай блакады ўласнага насельніцтва? Хто да гэтага мог дадумацца? Гэта дурасць, тупасць або наўмысная праца на патэнцыйнага праціўніка?..

Ведаю, што сказаў бы генерал Белаконеў на гэтыя пытанні, калі б палічыў патрэбным адказваць на пытанні журналістаў. Здагадваюся, што думае з гэтай нагоды Лукашэнка. Маўляў, у выпадку вайны вяшчаць будуць спецыяльна ўпаўнаважаныя структуры, людзі і СМІ, будуць даводзіць інфармацыю правільную, вывераную і такую, якую палічыць патрэбным вярхоўны галоўнакамандуючы. Але напярэдадні вучэнняў «Захад-2017» усе ўпаўнаважаныя вяшчалі. Іх ніхто не пачуў, ім ніхто не паверыў. Таму што чытай пункт першы — «рэпутацыя».

А, значыць, вучэнні «Захад-2017» ужо паказалі, што вайна прайграная. Можна не страляць.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе паплаваць на экскурсійным катамаране па Нарачы?1

У доме на вуліцы Леніна ў Мінску, дзе здарыўся пажар, пачалі мантаваць часовы дах

Наталля Дуліна — пра ануляваны пашпарт, перамогу над бюракратыяй і першы год у Вільні2

Прапагандыстка, якая забараняла кнігі, арандавала кінатэатр на дзень нараджэння для паказу свайго фільма4

«Самая прыгожая дзяўчынка ў свеце» выйшла замуж за прадстаўніка знакамітай французскай дынастыі11

У Канадзе малады беларус кіраваў сутэнёрскай сеткай, седзячы ў мясцовым СІЗА2

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць