Меркаванні22

Антыкрызісныя прапановы Мясніковіча

Па большасці яны скіраваныя на звязванне вольных сродкаў насельніцтва. Людзям прапануецца ўкладваць грошы ў акцыі прадпрыемстваў, зямлю, нерухомасць. Ціск на бюджэт прапануецца зменшыць скарачэннем заробкаў чыноўнікаў.

Па большасці яны скіраваныя на звязванне вольных сродкаў насельніцтва. Людзям прапануецца ўкладваць грошы ў акцыі прадпрыемстваў, зямлю, нерухомасць. Ціск на бюджэт прапануецца зменшыць скарачэннем заробкаў чыноўнікаў.

Найперш старшыня прэзідыуму НАН Міхаіл Мясніковіч Мясніковіч звяртае ўвагу на незайздросны стан унутранага спажывецкага попыту, які найперш напаўняецца за кошт імпарту, піша «Заўтра тваёй краіны». Зацікавіць спажыўца айчыннымі тэлевізарамі, лядоўнямі ды тэкстылем мяркуецца паніжанымі працэнтнымі стаўкамі на спажывецкія крэдыты. Тое ж датычыць айчынных паслуг і адукацыі. Акрамя таго,

стымуляваць унутраны рынак, а таксама акумуляваць вольныя сродкі насельніцтва можна продажам зямлі не толькі пад жыллё, але і на гаспадарчыя мэты.
Узгадалі і пра ідэю «народнай прыватызацыі» — калі сродкі насельніцтва будуць інвеставацца ў акцыі прадпрыемстваў, што падлягаюць прыватызацыі. Каб людзі ахвотней аддавалі дзяржаве свае рублі, а не пераводзілі іх у даляры, прапануецца палепшыць магчымасці інвеставання ў будаўніцтва жылля, дзеля чаго неабходна пашырыць льготнае крэдытаванне, спрасціць усе стадыі будаўніцтва.

Разгрузіць склады плануецца за кошт перадачы часткі тэхнікі ў лізінг гарадской гаспадарцы, будаўнічым і транспартным арганізацыям. А буйнейшым дзяржбанкам раяць вярнуцца да неграшовых формаў разлікаў унутры краіны.

Ціск на бюджэт прапануецца зменшыць скарачэннем заробкаў чыноўнікаў, вайскоўцаў ды пенсіянерам, што атрымліваюць павышаную пенсію. Акрамя таго, мэтазгодным падаецца павышэнне акцызаў на алкагольныя і тытунёвыя вырабы, а таксама прадметы раскошы. Нелегальнаму імпарту на рэчавых ды харчовых рынках трэба даць рашучы бой.

Акадэмія навук прапануе таксама заняцца ўшчыльную праблемамі экспарцёраў. Адной з мераў паляпшэння ўмоваў іх дзейнасці з’яўляецца выроўніванне ўмоваў вытворчасці з Расіяй, а таксама стварэнне для айчынных вытворцаў экспарту лепшых чым у суседзяў умоваў. Тут гаворка ў асноўным пра паляпшэнне падатковага клімату.

Аўтары антыкрызісных выступаюць з ідэяй «дэдалярызацыі» беларускай эканомікі, якая прадугледжвае поўнае выцясненне замежнай валюты з унутраных разлікаў, увядзенне забараняльных штрафаў і абмежаванняў па канвертацыі валюты для рознічнага гандлю, звязванне валютных накапленняў насельніцтва.

І, нарэшце, структурнае рэфармаванне эканомікі краіны не абыдзецца без інавацыйнай вытворчасці, упэўненыя ў НАН. У перспектыве вытворцаў такой прадукцыі плануецца вызваліць ад падаткаў на тэрыторыі ўсёй краіны. Не выключаецца стварэнне адмысловай дзяржструктуры — Міністэрства па інавацыйным развіцці.

Паводле «Заўтра тваёй краіны»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць