Грамадства

Тэрміналы па маршруце і білетныя кіёскі самаабслугоўвання — бліжэйшыя навацыі транспарту ў Мінску

Праект устаноўкі ў Мінску прылад для папаўнення бескантактавых смарт-карт і продажу разавых праязных талонаў, а таксама магчымасць рэалізацыі білетаў на прамежкавых пунктах маршрутаў праз спецыяльныя аплатныя тэрміналы абмеркавалі на форуме «Новыя тэхналогіі для павышэння якасці транспартнага абслугоўвання пасажыраў. Выклікі і шляху развіцця» ў Мінску, перадае БелТА.

Замену кіёскаў па продажы квіткоў на прылады самаабслугоўвання закранаў на сустрэчы з працоўным калектывам тралейбуснага парка №3 мэр сталіцы Анатоль Сівак. «Мінсктрансу» была пастаўлена адпаведная задача.

Выканаўчы дырэктар ТДА «Белтранском» Юрый Лацапнеў растлумачыў, што цяпер можна казаць пра стадыю тэхніка-эканамічнага задання на ўстаноўку тысячы такіх кіёскаў па горадзе.

«Гэта вельмі дарагая прылада, якая сумяшчае ў сабе некалькі функцый: розныя спосабы выдачы квіткоў, папаўнення БСК, счытванне банкаўскай карткі. Плюс трэба ацяпленне, паколькі без гэтага зімой у мароз прылада проста не будзе працаваць», - адзначыў Юрый Лацапнеў.

Акрамя таго прагучала інфармацыя ад ГП «Мінсктранс» аб тым, што ў іх сістэме набірае папулярнасць продаж білетаў праз даведачныя аплатныя тэрміналы. Зараз маецца 17 такіх тэрміналаў, усе яны запатрабаваныя. Але, на думку дырэктара філіяла «Мінскі аўтавакзал» Міхаіла Марцуля, асабліва дарэчнымі былі б такія прылады на прамежкавых прыпыначных пунктах маршрутаў. Напрыклад, калі з аўтавакзала «Цэнтральны» ў напрамку Уручча адпраўляецца аўтобус, на гэтай прамежкавай станцыі купіць білет можна толькі ў кіроўцы падчас пасадкі. Гэта стварае чаргу.

«Але можна выкарыстоўваць і іншыя сродкі, - развіў думку Юрый Лацапнеў. - Мы ўжо падрыхтавалі рашэнне - так званае аўтаматызаванае працоўнае месца кіроўцы. Гэта банкаўскі тэрмінал, сумешчаны з касай. Гэта дазволіць кіроўцу праводзіць аплату на адной прыладзе як за наяўныя, так і па безнаяўным разліку».

Такім чынам, ужо ў першай палове 2020 года нейкі з наяўных варыянтаў будзе апрабаваны на сталічных маршрутах.

Акрамя таго, прадстаўнік Міністэрства транспарту паведаміў, што ў Мінску плануецца рэалізаваць праект па аплаце праезду у наземным транспарце банкаўскай карткай (такое тэхнічнае рашэнне тэстуецца зараз на трамвайным маршруце №6).

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экш-камеры матацыкліст відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экш-камеры матацыкліст відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экш-камеры матацыкліст відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экш-камеры матацыкліст відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць