Культура1515

«Праглынулі выбрык», «танчэй лёд», «на Беларусі» і іншыя моўныя драбніцы ад Сідарэвіча

У адной дзяржаўнай нацыянальнай газеце ёсць загаловак: «На Беларусі таннеюць аўтамабілі».

НА Беларусі ці У Беларусі?
Беларусь – гэта па‑ранейшаму тэрыторыя, край ці ўжо дзяржава, краіна? Калі дзяржава і краіна, то У Беларусі. І ВА Украіне. Дарэчы, старыя беларускія аўтары пазбягалі гэтага НА і пісалі ня толькі «У Беларусі», але і «У Палессі», «У паўночнай Смаленшчыне», «У цэнтральнай Смаленшчыне, паўночнай палавіне Магілеўшчыны, Віленшчыне і паўночна‑заходняй Горадзеншчыне» (гл. «Географію Беларусі» Аркадзя Смоліча).

Другі матэрыял мае загаловак «Продаж новых іншамарак у Беларусі пачне павялічвацца да канца 2010 года». Ох, гэтыя прагнозы і прагназісты!.. Але мяне зацікавіла, што такое іншамарка,

ці з’яўляюцца іншамаркамі аўтамабілі «Запарожац», «Волга», «Масквіч»...
З тэксту вынікае, што іншамарка – гэта аўтамабіль, выраблены (выпушчаны) за межамі Беларусі, Расеі ды Ўкраіны. Такім чынам, «Запарожац», «Волга», «Масквіч» ды іншыя «Жыгулі» – нашы айчынныя, беларускія аўтамаблі.

Постімперскі сіндром вельмі жывучы. Для многіх па‑ранейшаму «Наша Родина – СССР», а «Москва – столица нашей Родины».

Мабыць, нашы продкі лепш адчувалі адрозненьне паміж Руссю і Масквой, паміж Літвой і Масквой.

У другім нумары кінуўся ў вочы загаловак «Чым танчэй лёд, тым больш на яго хочацца?». Тут тыповая калька з расейскае. У расейскай мове форма «тоньше» ўтвараецца і ад прыслоўя «тонко», і ад прыметніка «тонкий»: Маша раскатала тесто тонко, а Дуняша – тоньше; у Маши тонкая нитка, а у Дуняши – тоньше. У беларускай мове гэткага збегу практычна няма: Маня раскатала цеста тонка, а Дуня – танчэй;

у Мані нітка тонкая, а Дуні – танчэйшая.
Адпаведна ў загалоўку звяздоўскай карэспандэнцыі павінна было б стаяць: Чым танчэйшы лёд, тым больш на яго хочацца?»

Маё вока наткнулася яшчэ на слова

«дададзім». А мо лепш было б «дадамо»?

Што датычыць другой нацыянальнай газеты, незалежнай, то ва ўсе падручнікі культуры мовы і стылістыкі як узор непавагі на роднае мовы можна паставіць подпіс пад здымкам: «Вясна. Рабчык харчуецца альховымі почкамі».

Прабачым аўтару гэтае «харчуецца», хоць у звяроў, рыбаў і птушак не харч, а корм.

Уразілі «почкі». Прачытаў і падумаў: ці не заехалі мае глузды за розум? Кінуўся да слоўніка Івана Насовіча – няма там «почак»; ёсць «пупышка» – ’пупышек, почка древесная’. Кінуўся да беларуска‑расейскага слоўніка пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы (1989) – ёсць «почка» як ’зачаток нового организма’. Узяў расейска‑беларускі слоўнік пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы – там «почка» перакладаецца як тэрмін батанічны («пупышка») і заалагічны («почка» – ’зачаток нового организма’).

Калі ўжо расейскай мове «пупышек», калі ў слоўніку Кандрата Крапівы «пупышка»...

У матэрыяле на цэлую паласу «Прыватным расійскім інвестарам...» у адным і тым самым абзацы сустракаем і «машынабудаўніцтва», і «машынабудаванне». Ды як як жа правільна, панове? Да гэтага часу было «машынабудаванне».

А чаго варты гэткі пасаж?! «...Еўропа пакуль што праглынула новы выбрык Лукашэнкі».

Пігулку, пілюлю глытаюць, а вось выбрык... Выбрыкі церпяць.

І, вядома ж, належала як след адрэдагаваць сказ «Прадаваў цукровыя буракі, збіраў слімакоў для рэстаранаў і за гэта плаціў за вучобу...»

...Абяцаю журналістам, што і далей буду «даставаць» іх за ляпы і заляпухі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць