Здароўе

Чаму ў некаторых сімптомы кавіду захоўваюцца на працягу месяцаў

У снежні Нацыянальная статыстычная служба Вялікабрытаніі (Office for National Statistics) апублікавала звесткі, якія паказалі, што кожны дзясяты інфікаваны мае зацяжную форму захворвання: сімптомы захоўваюцца на працягу трох месяцаў, а часам і больш.

Фота Depositphotos.com

Усё больш звестак з’яўляецца наконт каранавіруса, які яшчэ на пачатку 2020 года быў зусім невядомай хваробай. Тады ўрады краін палічылі, што гэта рэспіраторнае захворванне падобнае да грыпу, але цяпер стала зразумела, што кавід дзейнічае па-іншаму. Адзін з аспектаў хваробы, які навукоўцы разумеюць усё лепш, — яго працягласць, піша The Independent.

Згодна з інфармацыяй СААЗ, у большасці выпадкаў двух тыдняў дастаткова для таго, каб арганізм даў рады вірусу. Аднак многія людзі паведамляюць пра шырокі спектр сімптомаў, ад якіх яны пакутуюць яшчэ на працягу доўгага перыяду часу. Сярод іх стомленасць, дыхавіца, боль у мышцах і суставах, адсутнасць канцэнтрацыі і нават прыкметы дэпрэсіі. Усё гэта перашкаджае хутка вярнуцца да звыклага жыцця пасля перанесенай хваробы.

Даследаванне ад King’s College London выявіла, што доўгатэрміновыя наступствы звязаныя з цяжкасцю захворвання: па статыстыцы пацыенты з лёгкай формай кавіду часцей сутыкаюцца з вышэйпералічанымі сімптомамі пасля хваробы.

Таксама было выяўлена, што некаторыя людзі могуць быць біялагічна, ад прыроды схільныя да такой рэакцыі, якая часцей за ўсё праяўляецца ў выглядзе хранічнай стомленасці. У прыватнасці, зыходныя ўзроўні дзвюх малекул у арганізме, вядомых як інтэрлейкін 6 і інтэрлейкін 10, паказваюць, наколькі верагодна развіццё ў людзей хранічнай стомленасці пасля кавіду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць