Грамадства

Бацька Пратасевіча: Рамана перавялі ў СІЗА КДБ

Рамана Пратасевіча перавялі ў СІЗА КДБ, дзе знаходзіцца і ягоная дзяўчына Сафія Сапега, затрыманая разам з ім у аэрапорце Мінска. У сястры Рамана ўпершыню там прынялі пасылку, але канфіскавалі з яе кнігу, піша Бі-бі-сі

«Можа быць, адвакаты і кажуць праўду [наконт бадзёрасці Рамана і Сафіі], але цалкам магчыма, гэта ўсё зроблена для таго, каб не паказаць сапраўднае становішча спраў. Яны могуць на людзях казаць, што яны бадзёрыя, вясёлыя і гэтак далей. Хутчэй за ўсё, іх прымусілі. Яны сядзяць там, дзе радасці і весялосці няма месца. Гэта можна сыграць. У нас сур'ёзна заціснулі адвакатаў, ім далі падпіску [аб невыдаванні] - нельга казаць, па якім артыкуле абвінавачваецца. Такі прававы нонсэнс. І адвакат нам шмат не кажа», - сказаў Бі-бі-сі Бацька рамана Дзмітрый Пратасевіч.

Сям'я Пратасевіча даведалася, што іх сын знаходзіцца ў мінскім СІЗА КДБ у пятніцу, калі сястры Рамана ўдалося перадаць у ізалятар перадачу.

«Мы да канца не ведалі, дзе ён знаходзіцца, пакуль дачка не перадала пасылку. А раз яе прынялі, зразумела, дзе. Яна перадала тое, што там дазволена — прадметы асабістай гігіены … ён кнігу прасіў праз адваката, але яе не прынялі, бо друкаваная прадукцыя забароненая», - распавёў Дзмітрый Пратасевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць