Грамадства

Маці анархіста затрымалі па крымінальнай справе. Яе сына затрымаць не могуць — ён уцёк з краіны

Праваабаронцам стала вядома, што супраць Гаянэ Ахціян — маці анархіста Рамана Халілава — завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

З Полацка жанчыну перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна ў Мінску. Пры гэтым, яна яшчэ нават не адбыла 10-сутачны адміністрацыйны арышт за непадпарадкаванне міліцыянтам. 

Нагадаем, 26 лістапада сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). У той жа дзень суд прызначыў Гаянэ 10-сутачны арышт.

Сам Раман Халілаў пакінуў Беларусь. Разам з іншымі анархістамі 29 верасня пасля забойства супрацоўніка КДБ ён правёў акцыю каля пасольства Беларусі ў Варшаве. СК тады паведамляў, што ўдзельнікі акцыі распаўсюджвалі звесткі, «накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці, а таксама якія гераізуюць тэрарыстычную дзейнасць». 

Была заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 (дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкметах іншай сацыяльнай прыналежнасці) Крымінальнага кодэкса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць