Грамадства11

Вольга Бондарава не змагла перамагчы не толькі Кіркорава, але і Мальдзіса

Астравецкая раённая бібліятэка будзе насіць імя Адама Мальдзіса нягледзячы на пратэсты праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай, абуранай «бескантрольным разгулам нацыяналістаў і прапольскіх калабарантаў», піша Reform.by. Яна прасіла мясцовыя ўлады перагледзець рашэнне і не прысвойваць бібліятэцы імя Мальдзіса.

Гэтай шыльды на бібліятэцы не будзе, але імя Мальдзіса за ёй захаваюць

Бондарава, праўда, дамаглася таго, што на бібліятэку не сталі вешаць таблічку, але ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама паведаміла, што рашэнне аб перайменаванні бібліятэкі адмяняць не будзе, бо яно адпавядае дзейнаму заканадаўству.

«Улічваючы той факт, што ва ўпраўленне культуры таксама паступіў зварот у падтрымку ініцыятывы Астравецкага райвыканкама па прысваенні раённай бібліятэцы імя А. і.Мальдзіса, як вядомага дзеяча навукі і культуры, выбітнага ўраджэнца Астравецкага раёна, адмена рашэння ў цяперашні час не плануецца», — гаворыцца ў адказе чыноўнікаў.

Бондарава рашэннем засталася незадаволеная.

«Такое адчуванне, што ў раёне размяшчэння стратэгічнага аб'екта ўлады займаюцца сабатажам дзяржаўнай бяспекі ў інфармацыйным полі», — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

Ураджэнец Астравецкага раёна Адам Мальдзіс памёр у студзені гэтага года ва ўзросце 89 гадоў. У чэрвені раённай бібліятэцы прысвоілі ягонае імя і збіраліся ўсталяваць новую таблічку на будынку 7 жніўня.

Каментары1

  • маймуна веришвила
    28.07.2022
    Прапольски калабарант. К сведению этой тётки, колобарант это тот, кто сотрудничает с оккупнтами. Беларусь не оккупирована Польшей и пропольских колобарантов не может быть априори. А когда Западная Беларусь входила в состав Польши, то Мальдис ещё в школу не ходил и не мог быть колоборантом в силу своего детского возраста. Тут другое интересно. Понятно, что это ёттка не работает в одиночку. Столько инфы проштудировать невозможно, от Островецкой библиотеки до концерта Киркорова. Не думаю, чтобы путинисты и лукашисты дали бы отмашку на травлю Киркорова, выступавшего в Крыме и на Славянском базаре. Тут видны уши черносотенцев, их ячейки есть в Беларуси. Не боятся ябатьки, что пустили козла в огород? Думаю скоро рыжие кудри этой Бондаревой примелькаются в каждом райисполкоме и её начнут просто бить.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць