Свет11

Чувашскага актывіста абвясцілі ў Расіі «іншаагентам», ён арыгінальна выказаў свой пратэст

21 кастрычніка ў Расіі прызналі «іншаагентам» чувашскага актывіста, прыхільніка Аляксея Навальнага Сямёна Кочкіна. У адказ на гэта ён зрабіў арыгінальны крок.

У Расіі тыя, хто прызнаецца «іншаагентамі», як СМІ, так і фізічныя асобы, мусяць пазначаць свой кантэнт адмысловым здзеклівым кляймом — вялікімі літарамі ў пачатку тэксту напісаць спецыяльна зацверджаную формулу, у якой чытачы папярэджваюцца, што напісаная ніжэй інфармацыя створаная «іншаагентам». 

Сямён Кочкін, даведаўшыся пра свой новы статус, таксама паставіў у сябе такое кляймо, але дэманстратыўна пераклаў яго на чувашскую мову.

Праўда, Кочкін цяпер вымушана знаходзіцца за межамі Расіі, як таксама і іншы нацыянальны актывіст, прызнаны «іншаагентам» адначасова з ім — Руслан Габасаў з Башкартастана.

Чувашы — паўтарамільённы народ, радзіма якога — Паволжа. Гэта адзін з найбуйнейшых народаў Расіі, з карэнных народаў ён саступае па колькасці, апрача рускіх, толькі татарам, башкірам і чачэнцам. Чувашская мова — цюркская, але вельмі спецыфічная. Гэта адзіная жывая мова з булгарскай групы цюркскіх моў, астатнія мовы з гэтай групы даўно вымерлі. Таму чувашскай мовы іншыя цюркі амаль не разумеюць, у тым ліку і найбліжэйшыя суседзі чувашоў — татары і башкіры.

Каментары1

  • тата)
    24.10.2022
    а ў іх цікавы сцяг...
    ru.wikipedia.org/wiki/Флаг_Чувашии
    я ўсё думала, што арнамент упершыню ў гісторыі з'явіўся на флаге бсср. ан не... у іх ужо быў...

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць