Грамадства

У Польшчы завялі некалькі крымінальных спраў за катаванні беларусаў у 2020 годзе

У Польшчы завялі некалькі крымінальных спраў «у дачыненні да злачынстваў рэжыму Лукашэнкі» пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, паведаміла журналістам 25 кастрычніка ў Варшаве дырэктарка дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці (Польшча) Вольга Дабравольская. Справы заведзеныя ў рамках універсальнай юрысдыкцыі, якая прадугледжвае экстэрытарыяльны прынцып прыцягнення да адказнасці.

Паводле слоў Дабравольскай, гаворка ідзе пра абарону інтарэсаў пацярпелых у першыя дні пратэстаў.

Больш падрабязную інфармацыю Дабравольская даваць адмовілася, спаслаўшыся на рашэнне польскай пракуратуры «выключыць публічнасць» пры расследаванні гэтых спраў. Юрыстка паведаміла, што супрацоўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці цэлы год вялі суправаджэнне дакументаў па гэтых выпадках.

Першапачаткова, паводле слоў Дабравольскай, польскія ўлады «не бачылі ў гэтым сваёй цікавасці, яе трэба было даказаць». Цяпер, адзначыла яна, «праца па гэтым напрамку вядзецца некалькімі юрыстамі».

У снежні 2021 года польскі адвакат Томаш Вілінскі накіраваў у Нацыянальную пракуратуру Польшчы заяву аб падазрэнні ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых прадстаўнікамі беларускай улады. З таго часу пра які-небудзь прагрэс у гэтай справе не паведамлялася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць