Улада55

Будынак на Кірылы й Мятода, 7: рэканструкцыя ці руйнаваньне?

Па Менску папаўзьлі чуткі пра руйнаваньне чарговага будынку ў Верхнім горадзе: дому XVIII ст. на вул. Кірылы і Мятода, 7. З тым, каб потым пабудаваць на тым месцы чарговы муляж.

Фота Андрэя Лянкевіча

Па Менску папаўзьлі чуткі пра руйнаваньне чарговага будынку ў Верхнім горадзе: дому XVIII ст. на вул. Кірылы і Мятода, 7. З тым, каб потым пабудаваць на тым месцы чарговы муляж.

Супрацоўніца ўпраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкульту Аксана Сматрэнка кажа, што прычынаў для хваляваньня няма: «Гаворка вядзецца пра рэканструкцыю, а ня знос. У будынку пабывалі супрацоўнікі Міністэрства. Аднак галоўныя высновы можна будзе рабіць пасьля таго, як на запыт уласьніка аб’екту – Экзархату РПЦ – будзе зроблена адпаведная экспэртыза і стане вядомы характар і аб’ём працы». Спн.Сматрэнка пацьвердзіла інфармацыю пра высяленьне арганізацыяў, што месьціліся ў будынку. Працы мусяць распачацца ў найбліжэйшы час.

Побач, на месцы зруйнаванага напрыканцы мінулага году дому другой паловы ХІХ – пач.ХХ ст. ужо будуецца адзін з муляжоў. Навабуд і дом № 7 разьдзяляе будаўнічая пляцоўка. Руйнуючы дом на Гандлёвай, 27, адказныя за гэта ўстановы сустрэлі нязначны супраціў з боку грамадзкасьці.

❏

Дом №7

у «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (том «Менск», 1988 г.) ён фігуруе ў складзе помніка «Кляштар бэрнардынак»: «Комплекс кляштару складаецца з дамоў №3,5,7 па вул. Кірылы й Мятода (на час выданьня «Збору...» – яшчэ Бакуніна). Да жылога корпусу з паўднёвага ўсходу прымыкае 3-павярховы мураваны флігель XVIII ст. (вул. Бакуніна, 7)».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць