Свет22

Фрэдэрык X афіцыйна заняў дацкі прастол

Раніцай каралева Даніі Маргрэтэ II зраклася прастола на карысць свайго старэйшага сына.

Кароль Фрэдэрык X з жонкай Мэры. Фота: AP Photo/Martin Meissner

Каралева нечакана аб'явіла пра сваё адрачэнне, выступаючы з навагоднім тэлезваротам да нацыі 31 снежня 2023 года. Яна не патлумачыла прычыны, чаму яна вырашыла пакінуць пасаду, але заявіла, што сур'ёзная аперацыя на спіне, якую яна перанесла ў лютым мінулага года, прымусіла яе задумацца пра сваю будучыню.

Пасля 52 гадоў валадарання Маргрэтэ II падпісала адрачэнне ў часе паседжання Дзяржаўнай рады ў парламенце. 

Пазней прэм'ер-міністарка Метэ Фрэдэрыксен абвясціла новага караля на балконе парламента словамі «Няхай жыве кароль Фрэдэрык Х». У Капенгагене за падзеяй сачылі натоўпы людзей.

Дацкая каралеўская сям'я вітае натоўпы датчан перад палацам. Фота: AP Photo/Martin Meissner

У Даніі не прадугледжана каранацыя. 55-гадовы Фрэдэрык X у сваёй першай прамове падзяліўся сваімі памкненнямі:

«Я спадзяюся стаць каралём заўтрашняга дня, які аб'ядноўвае людзей. Гэта задача, да якой я падыходзіў усё сваё жыццё. Гэта задача, якую я выконваю з гонарам, годнасцю і радасцю».

Пасля прамовы пазней да караля на балконе далучыліся яго жонка і дзеці.

Каралеўская пара заняла дацкі трон у момант вялікай грамадскай падтрымкі манархіі. Апошняе апытанне, праведзенае пасля таго, як Маргрэтэ абвясціла пра сваё адрачэнне, паказала, што 82% датчан чакаюць, што Фрэдэрык «добра ці вельмі добра» справіцца з новай роляй. 86% сказалі тое ж самае пра ягоную жонку Мэры.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • ХХХ
    14.01.2024
    Рычард І Ільвінае Сэрца
    Людовік VII Малады
    Фрэдэрык Х Былы Твітар
  • Прагне
    15.01.2024
    Беларусь прагне стать часткай каралеўства Данія!

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць