Усяго патроху3636

З Брэста ў Гродна праз Белавежскую пушчу за дзве гадзіны

Гэта не магістраль, а, хутчэй, звілісты турыстычны маршрут. У адным месцы сучасную трасу нават на некалькі метраў перарывае старая брукаванка.

7 лістапада афіцыйна адчыніцца новая траса, якая, агінаючы Белавежскую пушчу, злучыла Брэст і Гродна. Новую дарогу пабудавалі ў рэкордныя тэрміны за паўтара года. Агульны аб’ём інвестыцый у праект склаў па стане на сярэдзіну 2010 года каля 331 мільярда рублёў.

Агульная працягласць дарогі складае каля 230 км, новы ўчастак — каля 200. Якасць трасы не горшая, чым у Германіі.

«Ідэальна роўнае пакрыццё, выдатная ілюмінацыя святлоадбівальнікамі, яркая разметка, абсталяваныя пляцоўкі для адпачынку».
На непасрэднай адлегласці ад трасы амаль не трапляецца населеных пунктаў, што дазваляе скараціць час у дарозе.

Мінусы — дарога надзвычай звілістая, мае шмат закругленняў; на ўсім працягу няма ніводнай АЗС (адна станцыя пакуль будуецца).

Праходжанне трасы праз пушчу накладае адбітак на афармленне.

У месцах найбольш верагоднага выхаду на дарогу дзікай жывёлы траса ў вялікай колькасці абсталяваная адмысловымі падземнымі пераходамі.

Прыпыначныя пункты для адпачынку маюць назвы мясцовых звяроў. Напрыклад, пляцоўка адпачынку «Воўк».

Адной з адметнасцяў новай дарогі з’яўляецца яе невялікі ўчастак у вёсцы Лыскава Пружанскага раёна. Насупраць Траецкага касцёла ХІХ ст. сучасную трасу на некалькі метраў перарывае старая брукаванка.

Цалкам фотарэпартаж чытайце і глядзіце ТУТ.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у футболе: праз два месяцы ў Сенегала забралі тытул пераможцы Кубка Афрыкі

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў5

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў12

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі15

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць