Эканоміка22

Стаўка рэфінансавання павышаецца да 45%

Гэта ўжо 12-е павышэнне СР ад пачатку года.

У выніку зноў вырастуць стаўкі па крэдытах і дэпазітах. Па ўзроўні стаўкі рэфінансавання Беларусь выйшла ў безумоўныя лідары не толькі ў Еўропе, але і ў свеце. На другім месцы далёка адстае Конга, дзе стаўка рэфінансавання ў два разы меншая.

Галапуючая інфляцыя ў Беларусі выклікана памылкамі ўладаў у эканоміцы.

* * *

Нацыянальны банк Беларусі 12 снежня павялічвае стаўку рэфінансавання з 40 да 45% гадавых. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка № 564 ад 6 снежня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі галоўнага банка краіны.

Мінулым разам стаўка рэфінансавання павялічвалася 11 лістапада таксама на 5% — з 35 да 40% гадавых.

Выступаючы 30 лістапада ў парламенце, віцэ-прэм’ер Сяргей Румас паведаміў, што пры разглядзе пытання аб выдзяленні Беларусі другога траншу крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС праблема дзейных у Беларусі працэнтных ставак была адной з асноўных. «Нашы партнёры задаюць нам цалкам лагічнае пытанне: як пры інфляцыі 100% стаўкі знаходзяцца на ўзроўні 60–65%? Гэта адмоўная працэнтная стаўка», — растлумачыў ён.

Савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 28 лістапада прыняў рашэнне даць Беларусі другі транш стабілізацыйнага крэдыту на 440 млн. долараў ЗША пры ўмове ўдакладнення асобных палажэнняў яе антыкрызіснай праграмы.

Як паведаміў журналістам выканаўца абавязкаў міністра фінансаў Расіі Антон Сілуанаў, гэта тычыцца найперш палітыкі галоўнага банка Беларусі. «Гаворка ідзе пра збліжэнне ставак рэфінансавання Нацыянальнага банка і набліжэнне іх да ўзроўню ставак, што існуюць на крэдытным рынку», — сказаў Сілуянаў.

Ён адмовіўся ўдакладніць канкрэтныя параметры дамоўленасцяў, растлумачыўшы, што гаворка ідзе пра «кампрамісныя меры».

Раней Беларусь узгадніла з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС праграму эканамічных рэформ у абмен на крэдыт у 3 млрд. долараў, які будзе выдзелены некалькімі траншамі на працягу 2011–2013 гадоў. Першую частку ў 800 млн. Мінск атрымаў 21 чэрвеня.

Стаўка рэфінансавання з’яўляецца інструментам грашова-крэдытнага рэгулявання, пры дапамозе якога Нацбанк уздзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазітах юрыдычных і фізічных асоб і крэдытах, якія даюць ім крэдытныя арганізацыі.

* * *

Гэта будзе ўжо адзінаццатае з пачатку года павышэнне стаўкі рэфінансавання.

Раней яна павышалася 16 сакавіка (з 10,5 да 12%), 20 красавіка (да 13%), 18 мая (да 14%), 1 чэрвеня (да 16%), 22 чэрвеня (да 18%), 13 ліпеня (да 20%), 17 жніўня (да 22%), 1 верасня (да 27% гадавых), 14 верасня (да 30% гадавых), 14 кастрычніка (да 35% гадавых), 14 лістапада да 40% гадавых.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца4

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Мукавозчык заклікаў «не ныць» тых, хто не можа купіць кватэру ў Мінску. А што з жыллём у яго самога?16

Мінск накрыла моцная навальніца ВІДЭА2

«А колькі шчасця ў вачах!» Кахно, Грыбалёва, Карпанаў і іншыя беларускія селебрыці адвялі дзяцей у школу ФОТЫ13

Амаль 5 тысяч самакатаў у Беларусі прызналі мапедамі4

У мінскім аэрапорце экстранна пасадзілі самалёт з Антальі2

«Шанцы ёсць заўсёды». Сястра беларускі Кацярыны Саковіч, якая знікла ў Непале, расказала, як ідуць яе пошукі

На ўсходзе Германіі спрабавалі атакаваць электрастанцыю2

Порнаактрыса нарадзіла дзіця пасля сэкс-марафону з 400 мужчынамі32

Цэнтр Мінска застаўся без электрычнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца4

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць