Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Як дыктарка дзяржаўнай тэлевізіі зьдзейсьніла ідэалягічную дывэрсію

На рэпэтыцыях шліфавалі кожную драбніцу, бо надта ж адказная імпрэза. Як казала начальства, зь вялікім ідэалягічным напаўненьнем! Начальства ня ведала, які сюрпрыз яго чакае падчас жывога этэру... Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Што можа зрабіць адзін маленькі чалавек, калі Сыстэма, здаецца, ўсё ўзяла пад каўпак?

Праглядаючы свой электронны архіў, знайшоў выдатны фрагмэнт з успамінаў славутай дыктаркі Зінаіды Бандарэнкі.

Гэты яе маналёг (потым ён прагучаў на хвалях "Свабоды") я запісаў пару гадоў таму.

Сёньня ён гучыць, бадай, яшчэ болей актуальна. І, на мой погляд, выразна падкрэсьлівае повязь нацыянальнай самасьвядомасьці ды эўрапейскага выбару.

"...За савецкім часам я шмат разоў вяла перадачы ды канцэртныя праграмы і ў Маскве, і ў сталіцах рэспублік.

Цэнтральная ўлада, з аднаго боку, імкнулася паказаць, як квітнее культура ў кожнай саюзнай рэспубліцы. А зь іншага боку — пільна сачыла, каб не вылазілі, як тады лічылася, "праявы нацыяналізму".

Згадваю, як недзе пры канцы 70-х рыхтавалі вялікую праграму да Дня савецкай канстытуцыі. Увогуле такая імпрэза ладзілася штогод. У Маскву зьбіралі дыктараў і артыстаў з усіх 15 рэспублік. Са мной прыязджалі, напрыклад, "Песьняры", Віктар Вуячыч, ансамбль "Сьвята", Сьвятлана Данілюк...

Гэтая штогадовая цыклавая праграма называлася "Широка страна моя родная". Паказваюць мне ў Астанкінскай студыі плян. Вядоўцы, у прыватнасьці, павінны чытаць вершы нацыянальных паэтаў у перакладзе на расейскую мову.

І вось рэпэтыцыя. Эстонская дыктарка Аліс Тальвік дэклямуе верш, які сканчаецца радком "Эстония — советская страна!".

І раптам у яе вырываецца:

— Эстония — моя страна!

З націскам на слове "моя". З апаратнай — лямант! Рэдактары і рэжысэр тлумачаць, што такіх памылак рабіць нельга — гэта не твая, а савецкая краіна!

Аліс Тальвік нібыта ўсё разумее. На наступнай рэпэтыцыі кажа як належыць. Увогуле ж мы рэпэтавалі аж дзён дзесяць. Шліфавалі кожную драбніцу, бо надта ж адказная імпрэза. Зь вялікім ідэалягічным напаўненьнем! Дый на цяжкіх прозвішчах дыктараў з асобных рэспублік Юра Кавяленаў, вядоўца Цэнтральнай тэлевізіі, раз-пораз спатыкаўся. А ў жывым жа этэры падглядаць ў паперку ніхто ня дасьць!

Тады, каб вы ведалі, не было яшчэ тэлесуфлёраў. Мы павінны былі ўсе матэрыялы вучыць напамяць.

І вось — этэр. Даходзіць чарга да Аліс Тальвік. Перад апошнім радком вершу яна набірае паболей паветра — і выдыхае:

— Эстония — моя страна!

Так і прагучала на ўвесь Савецкі Саюз.

Для мяне гэта стала прыкладам патрыятызму.

Увогуле хачу сказаць, што народы трох краін, якія за савецкім часам называліся прыбалтыйскімі рэспублікамі, паказалі ўзор нацыянальнай свядомасьці. Найперш я маю на ўвазе той пераломны момант, калі захістаўся Савецкі Саюз.

Свой гістарычны шанец летувісы, латышы ды эстонцы скарысталі напоўніцу. І вось яны ўжо ў Эўразьвязе. А Беларусі да аб'яднанай Еўропы яшчэ як да Месяца. І будзем адставаць усё болей, пакуль наш народ ня зробіць гістарычна заканамерны эўрапейскі выбар.

Нездарма ж беларускаму кіраўніцтву ня хочацца нават пускаць за мяжу чарнобыльскіх дзяцей. Бо новае пакаленьне на свае вочы бачыць розьніцу.

Аднак сёньня краіну не адгародзіш ад свету жалезнай заслонай. І, які б ні быў цярплівы наш народ, я ўпэўнена, што Паўночнай Карэі ў цэнтры Эўропы не атрымаецца".

* * *

Дадам: але і шлях у Эўропу нам наканаваны, мусіць, пакручасты.

На кухні ці ў бары за куфлем піва — да чорта вялікіх дысыдэнтаў і перакананых эўрапейцаў.

Але на большае, чым дуля ў кішэні, пораху не стае.

Філязофія вядомая: пугай абуха не пераб'еш і ўсё такое.

А вось прыбалты і за савецкім часам так ня думалі.

І дамагліся свайго.

Іх выбар вызначылі ня толькі геапалітычныя катаклізмы, у якіх сканала савецкая імпэрыя, але і канкрэтныя ўчынкі такіх вось "маленькіх людзей", як тая эстонская дыктарка Аліс Тальвік.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць