Эканоміка77

Няздольная канкураваць з замежнымі вытворцамі, Беларусь абмяжуе імпарт адміністратыўна

«Проста парадак будзе іншы, каб паказчыкі па імпарце былі рацыяналізаваныя», — растлумачыў Мясніковіч.

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч даручыў узмацніць кантроль за спажывецкімі цэнамі. Адпаведнае даручэнне было дадзена 27 снежня на пасяджэнні Савета міністраў.

Паводле звестак дзяржаўнага агенцтва БелТА, Мясніковіч даручыў віцэ-прэм’еру Сяргею Румасу і міністру эканомікі Мікалаю Снапкову «тэрмінова падрыхтаваць памесячныя графікі кантролю межавых змяненняў спажывецкіх цэн па групах тавараў і паслуг, рэгіёнах». «Каб інфляцыя за 2012 год не перавысіла 19–22%», — растлумачыў прэм’ер.

Ён звярнуў увагу на розніцу цэн на асобныя групы тавараў у разрэзе розных рэгіёнаў краіны. Так, паводле слоў Мясніковіча,

за 11 месяцаў гэтага года цэны на малако і малочныя прадукты ў Гродзенскай вобласці ўзраслі ў паўтара раза, у той час як у Гомельскай — у два.
«І гэта пры нашай невялікай краіне і жорсткай палітыцы цэнаўтварэння», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Тое ж самае, паводле яго слоў, адбываецца з мэбляй, якая ў Віцебскай вобласці падаражэла на 48%, а ў Мінску — у 2,2 разу.

Прырост цэн на медпаслугі ў Мінскай вобласці склаў 54%, у Магілёўскай — 85%. «Гэта не поўныя прыклады, адпаведныя службы міністэрстваў і аблвыканкамаў павінны прынцыпова адсочваць гэтыя пытанні і ліквідаваць перагібы», — запатрабаваў Мясніковіч.

Ён таксама заявіў пра неабходнасць больш жорсткага парадку імпарту.
Выконваючы даручэнні кіраўніка дзяржавы, Камітэт дзяржкантролю падрыхтаваў праект указа, які зробіць больш жорсткімі закупкі па імпарце, паведаміў прэм’ер-міністр. Зараз, паводле яго слоў, гэты дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Гаворка ідзе аб змяненні парадку імпарту. «Не будуць уводзіцца абмежаванні, проста парадак будзе іншы, каб пазбегнуць масавых пасрэднікаў і каб паказчыкі па імпарце былі рацыяналізаваныя», — растлумачыў Мясніковіч.

Кіраўнік урада таксама ўказаў на неабходнасць удакладніць заданні нацыянальнай праграмы развіцця экспарту і «сур’ёзна дабавіць» па імпартазамяшчэнні. Адказнымі ў гэтым пытанні вызначаны Мінэканомікі, МЗС і Акадэмія навук.

Мясніковіч нагадаў, што ўсе патрабаванні па імпартазамяшчэнні былі «ясна акрэсленыя» на нядаўнім семінары, які прайшоў пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі. На думку прэм’ера, многія міністры, кіраўнікі канцэрнаў і дэпартаментаў слаба адрэагавалі на даручэнні прэзідэнта і пратакольныя даручэнні кіраўніка ўрада. «Праца ідзе вяла, калі не безадказна», — сказаў Мясніковіч.

Ён запатрабаваў выканання пастаўленых задач і зазначыў, што часу да новага года засталося вельмі мала. Тых, хто не выканае паказчыкі, будуць чакаць дысцыплінарныя спагнанні, папярэдзіў прэм’ер-міністр.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць