Грамадства66

«Беларускі бок адміністрацыйнымі мерамі спрабаваў скараціць колькасць рэйсаў расійскіх авіякампаній»

Расавіяцыя звінаваціла беларускі бок у «паветраным канфлікце»

Беларускі бок спрабаваў адміністрацыйнымі мерамі скараціць колькасць рэйсаў расійскіх авіякампаній з 35 да 28 рэйсаў на тыдзень, хоць многія пасажыры расійскіх авіяперавозчыкаў загадзя набылі білеты.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Федэральнага агенцтва паветранага транспарту (Расавіяцыя).

У Расавіяцыі сцвярджаюць, што Пагадненне аб паветраных зносінах паміж Расіяй і Беларуссю не прадугледжвае якога-небудзь рэгулявання па колькасці палётаў і колькасці авіякампаній як для беларускага, гэтак і для расійскага бакоў у паветраных зносінах паміж краінамі.

У апошні зімовы сезон да 25 сакавіка гэтага года, згодна з дамоўленасцямі, расійскія і беларуская авіякампаніі мелі права выконваць па 35 рэйсаў на тыдзень. Авіякампанія «Белавія» лятала па пяць разоў у суткі, а з расійскага боку — кожны дзень па адным рэйсе выконвалі авіякампаніі «ЮТэйр» і «С7» (Сібір), і тры рэйсы — «Аэрафлот».

«Нягледзячы на далейшы рост аб’ёмаў перавозак паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, беларускі бок адміністрацыйнымі мерамі спрабаваў скараціць колькасць рэйсаў расійскіх авіякампаній з 35 да 28 рэйсаў на тыдзень. Такія меры беларускі бок спрабаваў рэалізаваць нягледзячы на тое, што многія пасажыры згаданых расійскіх авіяперавозчыкаў загадзя набылі білеты для палётаў па маршрутах Масква — Мінск або Мінск — Масква», — падкрэсліваецца ў паведамленні Расавіяцыі.

Для дасягнення ўзаемных дамоўленасцяў авіяцыйныя ўлады праводзілі перамовы па пытаннях паветраных зносін паміж сталіцамі дзвюх дзряжаў на розных узроўнях.

Як удакладняюць у Расавіяцыі, папярэднія дамоўленасці былі дасягнутыя толькі ў панядзелак раніцай, 26 сакавіка.

Да замацавання сваіх дамоўленасцяў ва ўстаноўленым парадку бакі прынялі рашэнне ў інтарэсах пасажыраў расійскай і беларускай авіякампаній пацвердзіць палёты паміж Масквой і Мінскам у поўным аб’ёме па пяць рэйсаў у суткі да 29 сакавіка, калі павінны адбыцца перамовы бакоў у Маскве.

«Раісйскі бок выступае за зняцце любых абмежаванняў у паветраных зносінах паміж Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю, вынікам чаго будзе змяншэнне кошту авіябілетаў для пасажыраў», — падкрэсліваецца ў паведамленні Расавіяцыі.

Авіязносіны паміж Мінскам і Масквой былі спыненыя раніцай 26 сакавіка. Расавіяцыя адклікала дазвол на выкананне «Белавія» ўсіх рэйсаў з Мінска і Масквы. На экстранна скліканай прэс-канферэнцыі намеснік гендырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец паведаміў, што праблема ўзнікла ў сувязі з жаданнем расійскага боку парушыць парытэт і выконваць пяць рэйсаў на дзень замест чатырох. Між тым, зазначыў ён, ёсць пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі ад 12 снежня 1997 года, якое прадугледжвае камерцыйны парытэт у авіязносінах паміж Мінскам і Масквой.

На пытанне, чаму «Белавія» не можа таксама арганізаваць пяць рэйсаў на дзень, як хоча зрабіць расійскі бок, Чаргінец патлумачыў, што гэты напрамак зараз «камерцыйна неэфектыўны».
Сярэдняя загружанасць рэйсаў, паводле яго слоў, складае 55%, што вядзе да стратаў авіякампаніі. Далейшае павелічэнне колькасці рэйсаў яшчэ больш знізіць іх эфектыўнасць, дадаў намеснік гендырэктара.

Між тым Міністэрства транспарту Расіі падчас перамоў з беларускім бокам 29 сакавіка збіраецца прапаноўваць зняць усе абмежаванні па колькасці прызначаных перавозчыкаў, частот і геаграфіі палётаў.

Зараз усе палёты паміж Расіяй і Беларуссю выконваюцца ў адпаведнасці з устаноўленым авіякампаніямі раскладам.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам24

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў панаракаў на «дэфіцыт сяброўскіх пачуццяў», што з некаторымі краінамі захоўваецца стагоддзямі14

Моцныя маразы вяртаюцца, да выходных да мінус 23°С

У Мінску пракладваюць тунэль для дажджавой вады1

ЕС і Індыя дамовіліся аб свабодным гандлі пасля 20 гадоў перамоў4

Топ-чыноўнік РПЦ назваў Зяленскага, Парашэнку і іншых прэзідэнтаў Украіны «сатаністамі» і заклікаў перамагчы іх малітвай і пастом27

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам24

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць