Спорт44

Англія назвала канчатковы склад на Еўра-2012

Галоўны трэнер зборнай Англіі Рой Ходжсан вызначыўся з 23 гульцамі, якія возьмуць удзел у фінальным турніры чэмпіянату Еўропы 2012 года,

паведамляе афіцыйны сайт Еўра-2012.

Галкіперы: Роберт Грын («Уэст Хэм»), Джо Харт («Манчэстар Сіці»), Джон Радзі («Норвіч»).

Абаронцы: Лейтан Бэйнс («Эвертан»), Гэры Кэйхіл, Эшлі Коўл, Джон Тэры (усе — «Чэлсі»), Глен Джонсан («Ліверпуль»), Філ Джонс («Манчэстар Юнайтэд»), Джоліян Лескат («Манчэстар Сіці»).

Паўабаронцы: Гарэт Бэры, Джэймс Мілнэр (абодва — «Манчэстар Сіці»), Стывен Джэрард (прызначаны капітанам), Сцюарт Даўнінг (абодва — «Ліверпуль»), Фрэнк Лэмпард («Чэлсі»), Скот Паркер («Тотэнхэм»), Алекс Окслейд-Чэмберлен, Тэа Уолкат (абодва — «Арсенал»), Эшлі Янг («Манчэстар Юнайтэд»).

Форварды: Эндзі Кэрал («Ліверпуль»), Уэйн Руні, Дэні Уэлбек (абодва — «Манчэстар Юнайтэд»), Джэрмэйн Дэфо («Тотэнхэм»).

Зазначым, што Уэйн Руні не зможа ўзяць удзел у першых двух матчах праз дысквалфікацыю.

***

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 8 чэрвеня па 1 ліпеня ў Польшчы і ва Украіне. Зборная Англіі будзе гуляць ва Украіне ў адной групе з Францыяй (матч — 11 чэрвеня, Данецк), Швецыяй (15 чэрвеня, Кіеў) і гаспадыняй спаборніцтваў — Украінай (19 чэрвеня, Данецк).

***

Раней канчатковы склад на Еўра-2012 назвала Швецыя і папярэдні Галандыя.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць