Топ-5 вартага паглядзець на «Лістападзе»: ад «У тумане» да Скарсэзе
Кінафестываль пачынаецца заўтра, 2 лістапада, з прэм’еры «У тумане» паводле Быкава.
У конкурснай і пазаконкурснай праграме міжнароднага кінафестываля «Лістапад» больш за 150 фільмаў: ад новага Скарсэзэ да
«У тумане»
Прэм’ера фільма Сяргея Лазніцы «У тумане» бадай што самая доўгачаканая — фільм паводле Быкава ўжо сабраў пэўную колькасць еўрапейскіх узнагародаў. Калі хто і можа перадаць на стужцы быкаўскі экзістэнцыялізм, дык гэта менавіта Лазніца, якога болей за ўсё цікавіць маральны выбар чалавека, што трапляе ў безвыходную сітуацыю.
Калі і дзе: 2 лістапада, 20.00, Палац Рэспублікі (малая зала), 2 лістапада, 21.00, кінатэатр «Кастрычнік», 7 лістапада 18.30, Дом кіно (з удзелам Сяргея Лазніцы).
«Карпарацыя „Холі мотарз“»
Вандроўка невядомай істоты, якая пераўвасабляецца ў людзей рознага веку і полу, але пакутуе ад смяротнай адзіноты.
Французскі рэжысёр Леа Каракс — адзін з фаварытаў сёлетняга фестывалю.
Калі і дзе: 7 лістапада, 18.30, кінатэатр «Цэнтральны».
«Джордж Харысан: жыццё ў матэрыяльным свеце»
Славуты рэжысёр Марцін Скарсэзэ працягваю серыю дакументальных фільмаў пра вялікія постаці ХХ стагоддзяСкарсэзэ сцвердзіў сябе як рэжысёр, які можа працаваць з біяграфіямі музыкаў, а пра ягоныя ранейшыя заслугі і ўзгадваць лішне — у тройку галоўных рэжысёраўфільмам-біяграфіяй Джорджа Харысана, гітарыста The Beatles, адданага будыста і самага незвычайнага чалавека з усёй ліверпульскай чацвёркі.
Калі і дзе: 9 лістапада, 19.00, кінатэатр «Мір» .
«Лісабонскія таямніцы»
Эксперыментальны фільм рэжысёра Рауля Руіса доўжыцца амаль пяць гадзінаў, і будзе прадэманстраваны цалкам. «Лісабонскія таямніцы» — гісторыя жыцця партугальскай арыстакратыі пазамінулага стагоддзя, гэта хутчэй мастацтва ў чыстым выглядзе, чым звычайны фільм.
Калі і дзе: 10 лістапада, 18.30, кінатэатр «Цэнтральны».
«Каханне»
Фільм Міхаэля Ханэке закрывае «Лістапад». Стужка праМіхаэль Ханэке бадай што самы запатрабаваны80-гадовую жанчыну, якая пакутуе на цяжкую хваробу і яе мужа, які адмаўляецца ад працы, і прысвячае свой час любімай жонцы, якой з кожным днём становіцца ўсё горш.
Калі і дзе: 9 лістапада, 21.00, кінатэатр «Цэнтральны».
Каментары