Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

"Прымусіць усіх гарбаціцца ў гэтым рынку"

Акадэмічнага выступу не атрымалася. Эмацыйныя экспромты пачаліся, як толькі была закранутая балючая нафтавая тэма. Выступ Аляксандра Лукашэнкі ў Авальнай залі камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Выступаючы з традыцыйным пасланьнем у Авальнай залі, Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што сказаў расейскаму амбасадару: мы ня хочам складаць яйкі ў адзін кошык. Гаворка ішла пра будаўніцтва АЭС, але выслоўе можна экстрапаляваць і на іншыя пытаньні. Колькі б ні гучала рытуальнай рыторыкі, шалёныя выгоды часоў "братняй інтэграцыі" ўжо ня вернуцца. Краіна празь "не хачу" ўпаўзае ў новыя рэаліі.

Зразумела, адной з задачаў было заспакоіць народ: будзе і цяпло, і сьвятло, тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі ня стануць расьці надта хутка. Карацей, абвалу эканомікі не дапусьцім.

Але акадэмічнага выступу не атрымалася. Эмацыйныя экспромты пачаліся, як толькі была закранутая балючая нафтавая тэма. Высьветлілася: нафтаперапрацоўшчыкам няма чаго жаліцца, што іх нібыта бяз грошай пакінулі. Хай шукаюць унутраныя рэзэрвы, бо ў іх і так "тлушчу болей, чым у любога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь".

У гэтакай самай эмацыйна-вобразнай манэры даводзіліся і іншыя актуальныя задачы. Так, аграрыям, звыклым да датацыяў, было заяўлена, што "каровы дызпаліва не даюць". Увогуле, кардынальна мяняецца палітыка ў галіне субсідаваньня эканомікі. Трэба таксама спрасьціць падаткавую сыстэму, меней тэрарызаваць бюракратызмам прыватны бізнэс. Звыш усяго, мы даведаліся, што нават у прэзыдэнта выклікае сумнеў якасьць урадавай статыстыкі.

Раз-пораз афіцыйны кіраўнік вельмі эмацыйна палемізаваў з уяўнымі нядобразычліўцамі. Даў жорсткі адказ тым, хто крычыць, нібыта "Лукашэнка перакінуўся на Захад". Парэкамэндаваў не насьміхацца з задумы "вялікай дугі" замежнай палітыкі і запэўніў, што не дарэмна лётае па азіяцкіх сталіцах. Расчараваў тых, хто цішком спадзяецца на намэнклятурную, кланавую, "сямейную" прыватызацыю. Нарэшце, параіў апазыцыі не "гуляць" на тэме АЭС, "не рабіць на гэтым палітычны капітал". (Такім чынам, ваяж Мілінкевіча па чарнобыльскіх раёнах заўважаны.)

Хаця і было сказана, што абвальнай прыватызацыі ня будзе, аднак ранейшай катэгарычнасьці ў гэтым пытаньні ўжо не адчувалася. Маўляў, па меры паступленьня выгадных прапаноў будзем тое-сёе прадаваць. З рэзкага камэнтару можна было зразумець, што ў элітах вельмі актуальным ёсьць сакрамэнтальнае для постсавецкай рэчаіснасьці пытаньне канвэрсіі ўлады ва ўласьнасьць.

Канешне, прагучалі і рытуальныя заявы пра вернасьць курсу інтэграцыі, будаўніцтва "саюзнае дзяржавы". Але натхненьня ў іх не было. Зразумела, трэба неяк улагоджваць стасункі з Масквою. Аднак падтэкст быў такі, што варта трымаць у галаве і варыянт паўтору нафтагазавай вайны. Дзеля гэтага, маўляў, і патрэбны нам энэргетычныя хаўрусы з Вэнэсуэлай, Іранам, Азэрбайджанам.

Некалькі папярэдніх штогадовых пасланьняў выклікалі ў камэнтатараў рэзюмэ: нічога новага! Пра сёньняшні выступ гэтага ня скажаш. Рэзка зьмяніўся вонкавы кантэкст, найперш праз новую палітыку Масквы ў пытаньнях пастаўкі энэрганосьбітаў. Расея сапраўды адвучыла складаць яйкі ў адзін кошык. Стала да болю зразумела: камфорту "братняй інтэграцыі" з сапраўды братэрскімі цэнамі на нафту і газ ужо ня будзе. І таму беларускае кіраўніцтва, наступаючы на горла ўласнай песьні, мусіць праклямаваць рынкавыя імпэратывы.

Праўда, пакуль што маладое рынкавае віно спадзяюцца ўліць у старыя адміністрацыйныя мяхі. Кажучы даслоўна, "прымусіць усіх гарбаціцца ў гэтым рынку". І калі пра адыход ад "ручнога кіраваньня" яшчэ было мімаходзь сказана, то пра рэальную дэмакратызацыю "дзяржавы для народу" гаворкі ня йшло.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту10

Расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык коштам 200 мільёнаў даляраў разбіўся ў Іркуцкай вобласці10

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

Кіеў атакавалі расійскія «Бандэролі». Што гэта за дрон-ракета і ці стануць атакі масавымі?3

Ціханоўская атрымала ўзнагароду ў Польшчы і расказала пра размову, падслуханую ў «Жабцы»35

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне18

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць