Здарэнні99

П’яны настаўнік насмерць збіў студэнтку

Спроба пафарсіць на аўто перад дзяўчатамі скончылася трагедыяй.

«11 кастрычніка прыкладна а 21.00 кіроўца 1990 года нара­джэння кіраваў аўтамабілем «Мерсэдэс». Не даў рады кіраванню, выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе здзейсніў наезд на пешахода, якая рухалася ў папутным кірунку па левай узбочыне.

Пасля наезду на пешахода аўтамабіль перакуліўся. У выніку ДТЗ дзяўчына загінула». Так усё выглядае ў міліцэйскай зводцы. А за сухімі фармулёўкамі — дзявочы лёс.

Трагедыя здарылася ў вёсцы Шарпілаўка ў Гомельскім раёне. 18­гадовая Кацярына жыла там з бацькамі, пакуль некалькі гадоў таму яны не пераехалі бліжэй да Гомеля — у пасёлак Бярозкі. У той дзень дзяўчына прыехала на вёску адведаць бабулю, але так і не паспела расказаць навіны.

Падрабязнасці здарэння прыгадвае Яня. Дзяўчыну таксама зачапіла ў той аварыі, але, на шчасце, напамінам пра той вечар на руцэ засталіся толькі драпіны.

«Мы з Кацяй прагульваліся. Ішлі па левай узбочыне. Чулі, як за намі ехала машына. Гэта ўсё так хутка адбылося… Машына праляцела на вялізнай хуткасці, і я адчула моцны боль у руцэ. Паклікала Кацю, а ў адказ — цішыня. Пасля, як яе ўбачыла, у мяне быў шок…»

«Яе ўдарыла так, што рукаў ад курткі адарваўся, красоўкі адляцелі ў розныя бакі. Пазней я знайшла маланку ад курткі і палову раменьчыка ад штаноў, — расказала сястра Кацярыны. 

«Людзі, якія першыя падбеглі, выцягвалі кіроўцу з машыны, бачылі, што ён ледзь ішоў. Ён сам не адмаўляў, што выпіў 1,5 літра піва. А ён жа настаўнік гісторыі. Паступіў у Мінск у аспірантуру».

Кацярына ж летась паступіла ў Брэсцкі ўніверсітэт — на юрыста, а сёлета перавялася ў Гомель. У сям’і тры дачкі. Каця была старэйшай.

«Чалавек за рулём быў моцна п’яны. Я чула, як ён размаўляў па тэлефоне і ўсё гаварыў пра сваю кар’еру, — прыгадвае са скрухай Яна. — «Яго ў той момант хвалявала толькі гэта».

Ён яшчэ па тэлефоне камусьці казаў, што бачыў нас: «Адна дзяўчына была ў белай куртцы, а другая — у цёмнай. Я ж проста хацеў пажартаваць».

Хацеў праехаць каля самых дзяўчат — пафарсіць.

Каментары9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць