Улада66

У пачатку 2014 года АГП правядзе ў Бабруйску пробныя праймерыз

У пачатку 2014 года Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) плануе правесці пробныя апазіцыйныя праймерыз у Бабруйску і заклікае астатнія палітычныя сілы далучыцца да ініцыятывы.

Як заявіў 26 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня АГП Анатоль Лябедзька, апазіцыі трэба настройвацца на барацьбу за перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. «Мы можам дасягнуць гэтага толькі тады, калі істотна павысім колькасць удзельнікаў палітычнага працэсу. Для гэтага мы павінны прапаноўваць пэўныя працэдуры», — сказаў ён. 

На думку лідара АГП, працэдура выбару адзінага кандыдата ад апазіцыі на кангрэсе палітычных сіл, правядзенне якой пачалі ўжо абмяркоўваць у апазіцыйным асяроддзі, не празрыстая і не дазваляе прыцягнуць простых грамадзян да прыняцця рашэнняў.

«Калі мы гаворым, што мы абярэм на кангрэсе, у кулуарах (адзінага кандыдата. — БелаПАН.), чалавек скажа: ну выбралі, а я тут пры чым? Давайце ўцягваць чалавека ў гэтую працэдуру. Калі ўсё звядзецца да правядзення кангрэсу, хутчэй за ўсё, мы напішам прывітальнае слова гэтаму кангрэсу, пажадаем паспяховай работы», — сказаў Лябедзька.

Умовай супрацоўніцтва з іншымі апазіцыйнымі структурамі, у прыватнасці з прадстаўнікамі кампаніі «Народны рэферэндум» (ініцыятыва «Народны рэферэндум» аб'ядноўвае Партыю БНФ, кампанію «Гавары праўду», рух «За Свабоду» і шэраг іншых структур), лідар АГП назваў іх удзел у пілотных праймерыз. «Давайце пачнем з Бабруйска, давайце аб'яднаемся — усе носьбіты прэзідэнцкіх амбіцый. Калі атрымаецца, што мы ў гэта ўклаліся, а прыйшло 50 актывістаў, нам хопіць смеласці сказаць, што гэта не атрымалася і трэба паспрабаваць штосьці іншае», — сказаў палітык. 

Лябедзька таксама расказаў пра планы грамадзянскага альянсу «За справядлівыя і сумленныя выбары для лепшага жыцця «Талака», у які акрамя АГП уваходзяць партыя «Справядлівы свет», чатыры аргкамітэты — па стварэнні Партыі працоўных, Беларускай жаночай партыі «Надзея», грамадскага праваабарончага аб'яднання «За справядлівыя выбары» і «Беларускага руху», а таксама незарэгістраваная арганізацыя «Маладая Беларусь».

«У нас будзе агульная палітычная кампанія, якая супадае па часавых рамках з мясцовай выбарчай кампаніяй, у нас будзе агульнае пасланне да выбаршчыка, ва ўсіх суб'ектаў «Талакі» будзе агульны спіс, будзем каардынаваць усю сваю работу. Дзейнасць кааліцыі «Талака» звязаная толькі з адным пытаннем — сумленныя, свабодныя выбары», — падкрэсліў Анатоль Лябедзька.

Арцём Шрайбман, БелаПАН

Каментары6

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць