Свет1818

Абама: Нельга заставацца прэзідэнтам пажыццёва

Прэзідэнт ЗША Барак Абама завяршыў свой пяцідзённы візіт у Афрыку. Напрыканцы ён папярэдзіў лідараў афрыканскіх дзяржаў, што ім трэба забяспечыць змяняльнасць улады.

«Ніхто не павінен заставацца прэзідэнтам усё жыццё», — сказаў Абама, выступаючы ў штаб-кватэры Афрыканскага саюза ў сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебе.

«Я не разумею, чаму некаторыя так доўга жадаюць заставацца ва ўладзе, асабліва, калі ў іх столькі грошай», — сказаў Абама, выступаючы перад 54 членамі саюза.

У гэтай фразе можна ўлавіць даволі адкрыты намёк на афрыканскіх лідараў. Абама асабліва падкрэсліў, што гэта тычыцца Бурундзі, чый прэзідэнт П'ер Нкурунзіза быў пераабраны на трэці тэрмін.

«Часам вы чуеце, як лідары краін кажуць: я — адзіны, хто можа забяспечыць адзінства нацыі. Калі гэта праўда, тады падобны лідар у рэальнасці папросту не справіўся з задачай будаўніцтва нацыі», — дадаў Абама.

Паводле яго слоў, дэмакратыя — гэта больш, чым проста праводзіць выбары. «Калі журналістаў кідаюць за краты за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў, а актывістам пагражаюць у рамках барацьбы з грамадзянскай супольнасцю, вы можаце называць гэта дэмакратыяй, але гэта не дэмакратыя», — сказаў Абама.

Акрамя таго, прэзідэнт ЗША пажартаваў з нагоды сваіх уласных шанцаў пераабрацца на трэці тэрмін (такі варыянт забараняе амерыканская канстытуцыя).

«Наогул, я думаю, што я даволі добры прэзідэнт. І калі я вылучуся на выбарах, я магу выйграць. Але я не магу вылучыцца!» — сказаў ён.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы19

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі15

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы19

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць