Грамадства1818

Янукевіч: Падтрымка Караткевіч была памылкай

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць падтрымку ў пачатку выбарчай кампаніі экс-кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч сваёй памылкай. Пра гэта ён заявіў 17 кастрычніка падчас паседжання сойму арганізацыі ў Мінску.

Спачатку партыя падтрымала Караткевіч як прадстаўніка кааліцыі «Народны рэферэндум» і прымала ўдзел у зборы подпісаў за яе вылучэнне, аднак 29 жніўня адмовілася ад далейшай падтрымкі. Са словаў Янукевіча, ён спадзяваўся, што Караткевіч стане кандыдатам ад «Народнага рэферэндума», аднак кампанія «Гавары праўду» атрымала свайго кандыдата і не была настроеная дамаўляцца.

Пры гэтым адмова ад далейшай падтрымкі Караткевіч на выбарах дазволіла «мінімізаваць негатыўныя наступствы» прынятага раней рашэння, лічыць старшыня Партыі БНФ.

Ён станоўча ацэньвае вынікі ўдзелу ў выбарчай кампаніі для самой Караткевіч, якая «выйшла на агульнанацыянальны ўзровень, увайшла ў гісторыю як першы кандыдат-жанчына» і «вырасла як публічны аратар». Але ж сама кампанія была слабай і адарванай ад рэчаіснасці.

Янукевіч таксама адзначыў, што былі надзеі на высокі рэйтынг у Караткевіч, які прымусіць улады весці з ёй дыялог, але «гэтая праца на рэйтынг не прынесла выніку».

Каментары18

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак3

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак3

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць