Свет5252

Раптоўна памерлі два расійскія генералы, якія арганізоўвалі далучэнне Крыма і падзеі ў Данбасе

Вайсковыя начальнікі не дажылі і да 60 гадоў.

Кіраўніку ГРУ Ігару Сергуну было 58 гадоў. Фота Utro.ru.

У Расіі на працягу некалькіх тыдняў ад невядомых прычын памерлі некалькі ўплывовых спецслужбістаў.

Перад Новым годам памёр намеснік начальніка штаба паветрана-дэсантных войскаў Расіі Аляксандр Шушукін. 51-гадовы генерал-маёр узначальваў дэсантны кантынгент Расіі пры анэксіі Крыма, а да таго ачольваў спецаперацыю ў Асеціі. Прычынай смерці аб’яўлены тромб у сэрцы.

А адразу пасля Новага года стала вядома пра смерць начальніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Узброеных сіл Расіі Ігара Сергуна. Яму было 58 гадоў, і апошнія тры дзесяцігоддзі ён працаваў у выведцы. Падрабязная біяграфія Сергуна з’яўляецца дзяржаўнай таямніцай. ГРУ – звышсакрэтная структура.

Можна толькі сказаць, што менавіта Сергун узначальваў сакрэтныя аперацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны, у выніку чаго былі створаныя так званыя «Данецкая і Луганская Народныя Рэспублікі». Сярод палонных, узятых украінскай арміяй, былі і два байцы, што прызналіся ў сваёй службе ў ГРУ.

Прычына смерці Сергуна не называецца. Ніякіх версій пакуль не падаюць і расійскія СМІ.

Каментары52

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць