Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

“Ненастаяшчая фамілія”

“Іваноў-Пятроў-Сідараў” нібы таўро на беларускім шэрым рэчыве, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Ніколі-ніколі беларус ня здрадзіць “Іванову-Пятрову-Сідараву”!! Заўважыў: даўно сам перастаў зьдзіўляцца, зьвяртаць увагу ўвогуле, не кажу аб колішнім абурэньні ўжо. У любой установе, на любым узроўні, любога адукацыйнага і прафэсыйнага кірунку чалавек скажа вам: пішыце свае дадзеныя — “Іваноў-Пятроў-Сідараў”, год нараджэньня і ўсё астатняе. Ніколі ня стане беларусу хаця б пачуцьця гумару, не кажу пра імкненьне да сьвежасьці — на хвілю задумацца і вымавіць “Іваноўскі-Пятроўскі-Сідорскі”, напрыклад.

Ну, добра, СССР ніяк ня мог падохнуць па-сапраўднаму ў душы беларуса, у ягоных мазгах, можна зразумець. Але ж у даволі хуткім часе амаль дваццаць год міне… І няхай бы пра рэальных “Іванова-Пятрова-Сідарава” мова ішла, дык жа не: пра “Іваноўскага-Пятроўскага-Сідорскага” насамрэч. Мужык-беларус, ты ж у рэчаіснасьці Іваноўскі, а Іваноў — гэта за бугром ў Сызрані, у Талды-Кургане! І цікава: хай, напрыклад, чалавек, у якога ў галаве расейская мова распаўзлася пухлінай, не пакінуўшы мове беларусаў дробнага шанцу, ня можа фізычна ўзгадаць пра суседа (ці нават пра самога сябе) Іваноўскага, бо цьвікамі ўбілі ў галаву “Іванова-Пятрова-Сідарава”, дык жа не —беларускамоўныя таксама ў той жа стэп…

Сьвежы прыклад: знаёмы журналіст са зьнерваванай усьмешкай расказаў пра тэлефонную размову з чытачом. Слухайце! Мужчына ў трубцы з прэтэнзыяй: вы напісалі пра прытон у кватэры, а прозьвішча маё ўказалі, я скардзіцца буду, я ў суд падам! Пачакайце: там напісана, што прозьвішча зьменена адмыслова? Ня памятаю дакладна. Напісана! Але ж там дакладна як у мяне яно! Правільна: на “-скі” сканчаецца — гэта дзеля таго, каб паказаць, што ня толькі з-за Смаленску да нас могуць прыехаць і памыйку з кватэры зрабіць, але й свае-родненькія… Чуе журналіст, што незадаволенага мужчыну робіць такім жонка, якая дае яму на цудоўнай трасянцы ўказаньні — што казаць далей.

Вы што, ня знаяце, як гэта робіцца ў Савецкім Cаюзе? — пытаецца строга чытач. (!) Я ў гэным саюзе зь 91-га году не жыву, адказвае журналіст, але вы заінтрыгавалі: як жа там гэта сёньня робіцца? А так: трэба пісаць у такіх выпадках — Іваноў-Пятроў-Сідараў… (Донэр-вэтэр!) А вы лічыце, што ня знойдзецца такі ж як вы Іваноў і не пачне мне галаву дурыць па тэлефоне?! Ну, ня знаю, прыдумайце тады “ненастаяшчую фамілію”, адказвае хітры беларус. Якую, “Хераў”, напрыклад?! Ну, навошта вы так, я, між іншым, выкладаў ва унівэрсытэце, студэнтаў вучыў, на пэнсыі цяпер, адказвае Іваноў-Пятроў-Сідараў, які насамрэч Іваноўскі-Пятроўскі-Сідорскі, але ён пра гэта ня памятае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

У сталічнай паліклініцы на Захадзе-4 апарат МРТ цяпер працуе кругласутачна — можна прайсці абследаванне хоць пасярод ночы4

Скандал у футболе: праз два месяцы ў Сенегала забралі тытул пераможцы Кубка Афрыкі

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў5

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў12

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі15

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць