Культура

Шклоўскі афорт

Беларускі відэацэнтар наладзіў прэм’еру дакумэнтальнай стужкі Юр’я Цьвяткова «Шклоўскі афорт» пра самага знакамітага авантурніка Магілёўшчыны. Піша Андрэй Расінскі.

Сямён Зорыч — адна з найцікавейшых фігураў ХVIII ст. Фаварыт Кацярыны ІІ — які адкрыў у падораным яму Шклове свой знакаміты тэатар, заснаваў кадэцкі корпус і некалькі мануфактур. Дзякуючы Зорычу Шклоў на кароткі час стаўся карцёжнай сталіцай Эўропы і балетным раем.

«Шклоўскі афорт» Цьвяткова — гэта замілавальнае барока і ракако, пяшчотныя карункі і пышна‑чырвоныя шаты. Цьвяткоў — аўтар вядомай кінаказкі «Марынка, Янка і тайна каралеўскага замку» і музычнай камэдыі зь «Песьнярамі» «Ясь і Яніна», што былі жорстка аблаяныя крытыкамі. Але неабавязкова‑кічавы стыль Цьвяткова, дасюль не ацэнены належным чынам, проста квітнее ў карціне пра авантурніка — і прыносіць незапраграмаваную асалоду. Зоя Белахвосьцік чытае тэкст у шыкоўным строі імпэратарскай фрэйліны, фальбончыкі, стужачкі, жабо на помніку Зорыча…

Вынаходкай карціны сталіся ўспаміны Джорджа Зорыча — пра‑пра‑…праўнука Сямёна Зорыча, які жыве ў Злучаных Штатах і жыцьцё прысьвяціў танцу. А заўвагі Валянціна Елізар’ева пра вытокі беларускага балету выгодна ўдакладняюць «Шклоўскі афорт».

Барочная стужка на шклоўскую тэму, незалежна ад волі стваральнікаў — набывае рызыкоўную двухсэнсоўнасьць. А бездакорная расейская мова карціны зь фінальнаю фразай пра «пра непарушную еднасьць культур, гісторый, лёсаў Расеі і Беларусі» — здаецца карцёжным фокусам Зорыча.

Шклоўскі афорт (Шкловский офорт)
Беларусь, 2008, каляровы, 27 хв.
Вытворчасьць: Беларускі відэацэнтар
Рэжысэр: Юры Цьвяткоў паводле сцэнару Юрыя Цьвяткова і Ўладзімера Мехава
Жанр: Дакумэнтальны афорт
Адзнака: 5 (з 10)

Карціну можна замовіць у Відэацэнтры для асабістага запісу:

«Беларускі відэаацэнтар»
220050, Менск, вул. К. Маркса, 12а
тел./факс 226‑05‑32, 227‑36‑76
E‑mail: [email protected]

Андрэй Расінскі

Каментары

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць