Нерухомасць2424

Як выглядае французскі замак арыштаванай Гюльнары Карымавай ФОТЫ

Ва ўпраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Генеральнай пракуратуры Узбекістана распавялі, што актывы АЗГ, куды, па іх сцвярджэнні, уваходзіла Карымава, знойдзеныя на тэрыторыі 12 замежных краін — грошы і вілы ў Швейцарыі, рахункі ў Швецыі, дамы і рахункі ў Вялікабрытаніі, у Францыі — кватэры і замак Шато-дэ-Грусэ, а таксама вілы і гэтак далей.

Tut.by сабраў здымкі і гісторыю французскага замка Гюльнары — Château de Groussay.

Шато-дэ-Грусэ (на фота) — велізарны маёнтак паблізу Парыжа з замкам, асабістым оперным тэатрам, паркам, павільёнамі, стайнямі і інш.

Замак з выгляду — англійская класіка. Фота: wikipedia.org

Як адзначаецца на афіцыйным сайце замка Шато-дэ-Грусэ, ён знаходзіцца за 50 км ад Парыжа і быў пабудаваны ў 1815 годзе для герцагіні Шаро, дачкі мадам дэ Турзель, гувернанткі дзяцей караля Людовіка XVI і Марыі-Антуанеты. Замак быў пашыраны ў 1952 г. двума крыламі, адно з якіх стала тэатрам. Замак і прылеглы парк былі абвешчаныя гістарычным помнікам у 1993 годзе.

Замак знутры — збор артэфактаў.

Фота: sortir-yvelines.fr
Фота: admagazine.ru

Фоты: Picstopin.com
Бібліятэка ў замку. Фота: insideinside.org

З 1938 года замак належаў калекцыянеру Шарлю дэ Бестэгі. Менавіта Бестэгі запоўніў дом дзіўнымі артэфактамі. У 1999 годзе змесціва дома і некаторыя паркавыя павільёны прадалі з аўкцыёну Sotheby's.

У 1999 годзе Гульнары Карымавай было 27 гадоў, яе бацька быў да таго часу 9 гадоў кіраўніком Узбекістана. Але ці яна купіла замак, ці яна другі пакупнік — нідзе не ўдакладняецца.

Фота: wikipedia.org
Фота: pinterest.com

Каментары24

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы24

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы24

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць