Гісторыя4242

Вярхоўны суд: Геніюш не можа быць рэабілітаваная, бо «аказвала дапамогу міжнароднай буржуазіі» і «ўдзельнічала ў антысавецкіх арганізацыях»

Ларыса Геніюш, архіўнае фота

Рэабілітацыі імя выбітнай літаратаркі і грамадзкай дзяячкі актывісты «Моладзі БНФ» дамагаюцца даўно. Але на ўсе ініцыятывы і спробы ўшанаваньня яе памяці ўлады рэагуюць адмоўна.

Назваць у яе гонар вуліцу ў Менску ці на яе радзіме ў Зэльве ўлады лічаць немэтазгодным. Ушанаваць імя ў назьве бібліятэкі — неабгрунтаваным.

Раней актывісты сабралі і накіравалі ў Генпракуратуру больш за тысячу подпісаў за рэабілітацыю паэткі, на што быў дадзены адказ: «Геніюш Л.А. прызнана не падлягаючай рэабілітацыі».

Цяпер прыйшоў чарговы адказ, гэтым разам зь Вярхоўнага суду. Улады адмаўляюць у рэабілітацыі, спаслаўшыся на пастанову прэзыдыюму Вярхоўнага суду ад 24 лістапада 1999 году, згодна зь якой асоба Геніюш ня можа быць рэабілітаваная «за зьдзейсьненыя ў пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 66 і 76 КК БССР (у рэдакцыі 1928 году).

Артыкул 66 — гэта «Аказаньне дапамогі міжнароднай буржуазіі», а 76 — «Удзел у антысавецкіх арганізацыях».

«І гэта пры тым, — падкрэсьліваюць моладзевыя актывісты, — што «злачынствы», за якія была пакараная Ларыса Антонаўна, ужо даўно перасталі лічыцца такімі ў Беларусі, а падобных артыкулаў і блізка няма ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь на сёньняшні дзень».

На перакананьне актыву «Моладзі БНФ», атрыманы адказ чарговым разам даводзіць абмежаванасьць поглядаў сёньняшніх уладаў, якія дагэтуль жывуць калясавецкімі перакананьнямі, а таксама відавочную непавагу да літаратурнай спадчыны беларускага народу.

Ларыса Геніюш прайшла складаны жыцьцёвы шлях, вытрымаўшы ўсе выпрабаваньні, якія падрыхтаваў ёй лёс і савецкія ўлады — ад рэпрэсій і ГУЛАГу да забароны на творчасьць.

«Таму мы можам быць упэўненымі, што рана ці позна яе імя будзе ўшанавана з годнасьцю, а яе вершы зноў загучаць на ўроках беларускай літаратуры, нягледзячы на ўсе надуманыя прысуды і так званыя «злачынствы», — падсумоўваюць сябры «Моладзі БНФ».

Да 1947 году Ларыса Геніюш жыла ў Празе, выконвала функцыі Генэральнага сакратара ўраду БНР, займаючыся ўпарадкаваньнем і захаваньнем архіву незалежнай рэспублікі. У 1948 годзе яе разам з мужам перадалі савецкім уладам, якія абвінавачвалі яе ў «антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасьці». Ларысу Геніюш асабіста дапытваў міністар Дзяржбясьпекі БССР Лаўрэнцій Цанава, які намагаўся змусіць яе перадаць архівы БНР.

У лютым 1949 году разам з мужам паэтку асудзілі на 25 гадоў зьняволеньня ў савецкіх лягерах у Комі ды Мардовіі. У 1956 годзе пасьля частковай рэабілітацыі Ларыса Геніюш вярнулася на радзіму мужа ў Зэльву. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася да канца жыцьця грамадзянкай Чэхаславаччыны.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць